ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Ганна Севярынец: У Алеся Дудара меліся выразныя планы беларускай незалежнасці

27 Сне 2019

«Кніжны хлопчык» і зацяты «нацдэм», які не выбіраў словаў і прыпякаў апанентаў жыццярадасным сарказмам – такім паўстае вобраз Алеся Дудара паводле літаратуразнаўцы, пісьменніцы і настаўніцы Ганны Севярынец. Сёлета споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых шчырых беларускіх паэтаў.

Навіны бібліятэк

Чалавек з Вялiкага Бору

24 Сне 2019

Народнаму пiсьменнiку Беларусi Iвану Чыгрынаву быў усяго сёмы год, калi пачалася вайна. Але яна перакроiла ягонае жыццё, стала галоўнай тэмай ягоных твораў i скарацiла ягоныя гады. Давайце ўспомнiм цiкавыя факты пра гэтага творцу, якому cёння споўнiлася б 85 гадоў.

Навіны бібліятэк

Старыя старонкi на новы лад

23 Сне 2019

“Як прайсці ў бібліятэку?” – з такім пытаннем звярнулася я да барысаўчан і без усялякіх цяжкасцей з дапамогай іх падказак накіравалася на вуліцу Чапаева да паважанага юбіляра. Усе дакладна ведаюць, дзе знаходзіцца гэты сучасны сацыяльна-культурны аб’ект горада на Бярэзіне: акурат у самым сэрцы Барысава.

Навіны бібліятэк

Стартаваў праект «Кнігі Беларусі. Год 2019»

14 Сне 2019

Учора ў выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі стартаваў праект «Кнігі Беларусі. Год 2019». Яго арганізатарам выступіла Міністэрства інфармацыі сумесна з Нацыянальнай кніжнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Гэты год для айчыннага кнігавыдання стаў вельмі плённым: больш за 520 суб'ектаў кнігавыдання, дзякуючы якім сёлета выдадзена звыш 9 тысяч кніг агульным тыражом больш за 20 мільёнаў экзэмпляраў. На выстаўцы прадстаўлены менавіта найлепшыя кнігі 2019 года.

Навіны бібліятэк

Доўгая дарога да дома Караткевіча

13 Сне 2019

Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.

Навіны бібліятэк

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

12 Сне 2019

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Навіны бібліятэк

Нарачанскi чараўнiк

10 Сне 2019

«А вось Мiхась Лынькоў, высокi, спакойны, бадай што вечна з папяросаю ў руках. Ён гаворыць мала, больш слухае другiх, бо таксама нетутэйшы, з Бабруйска. За плячыма ў яго, мабыць, ужо добры стаж нейкай немалой работы, бо выглядае ён стала, спрактыкавана, дый шынель, што сядзiць на iм вельмi ж па-цывiльнаму, проста як знак бiяграфii, дадае гэтай сталасцi».

Навіны бібліятэк

Шлях даўжынёй у эпоху

10 Сне 2019

Гэтаму чалавеку давялося надоўга перажыць большасць са свайго пакалення, што загiнула ў крывавых вiрах эпохi. У юнацтве ён быў адным з сяброў легендарнага лiтаратурнага аб’яднання “Маладняк”, а памёр ужо ў незалежнай Беларусi. Звалi яго Аляксандр Каратай. Але ў гiсторыi лiтаратуры ён застаўся як Максiм Лужанiн, паэт, пiсьменнiк, сцэнарыст, перакладчык, якi нарадзiўся 110 гадоў таму ў вёсцы Прусы Слуцкага павета.

Навіны бібліятэк

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”

6 Сне 2019

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”. З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры можна атрымаць у падарунак у кнігарнях Мінска і Віцебска.

Навіны бібліятэк

Ігра на некалькiх барабанах

2 Сне 2019

Вольга Такарчук – лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2018 год. Польская пісьменніца, эсэістка, аўтар сцэнарыяў, паэтка. Адна з самых чытаных польскіх пісьменніц. Прапануем апавяданне Вольгі Такарчук у беларускім перакладзе Юльяна Гайдука.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам