ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Terra Nova”: прагляд кароткаметражных фільмаў
Што такое кніга-аўтамабіль?

Аб урачыстым вечары да 130-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа

Аб урачыстым вечары да 130-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа
Іншыя навіны

15 снежня ў 18.30 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца ўрачысты вечар, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння народных Песняроў.


Ён стане заключным мерапрыемствам у насычаным на юбілейныя падзеі годзе.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова; старшыні грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалая Чаргінца; кіраўніцтва Аршанскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Стаўбцоўскага раёнаў.

У праграму канцэрта ўключаны выступленні тэатра заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Пятра Ялфімава і Ганны Благавай, саліста Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга Дзмітрыя Качароўскага, Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”, беларускіх пісьменнікаў, акцёраў драматычных тэатраў і інш.

Згодна з Планам мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, на працягу года па ўсёй краіне, а таксама па-за яе межамі прайшлі маштабныя грамадска-культурныя акцыі, выстаўкі, культурна-адукацыйныя праекты, навуковыя канферэнцыі, літаратурныя конкурсы, прысвечаныя народным паэтам.

Сярод найбольш буйных урачыстых мерапрыемстваў неабходна адзначыць грамадска-культурная акцыі: “Чытаем Купалу разам”, “Мы чытаем Коласа”, урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да помніка Янку Купале ў парку яго імя і да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў г. Мінску; рэспубліканскія святы – Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…” і Рэспубліканскае свята паэзіі “О, Беларусь, ты сэрца і душа”, якія прайшлі на высокім узроўні з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва, вядучых прафесійных і аўтарскіх калектываў рэспублікі ў Маладзечанскім і Стаўбцоўскім раёнах.

Міжнародныя выставачныя праекты з поспехам рэалізаваны ў Арменіі, Балгарыі, Бельгіі, Славакіі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне.

Шырокае асвятленне 130-годдзя з дня нараджэння пісьменнікаў-юбіляраў ажыццяўлялі вядучыя рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі. Спецыяльныя відэасюжэты па тэматыцы былі размешчаны ў інфармацыйна-аналітычных перадачах тэлеканалаў “Беларусь-1”,“Беларусь-2”, АНТ, СТВ. Радыёперадачы, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам, прагучалі ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёстанцыі “Сталіца” і інш.

Цыкл матэрыялаў, прысвечаных Я. Купалу і Я. Коласу апублікаваны на старонках вядучых друкаваных сродкаў масавай інфармацыі: "Советская Белоруссия"; "Рэспубліка", "Звязда", "Народная газета”, "Белорусская нива" і інш.

Міністэрствам культуры пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА падрыхтаваны і выдадзены каталог “Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”.

Дзяржаўным выдавецтвам “Мастацкая літаратура” выдадзены факсімільныя выданні “Шляхам жыцця” Я. Купалы і “Сымон-музыка” Я. Коласа, а таксама выданні, прысвечаныя песнярам, у серыях “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” і “Школьная бібліятэка”. Фотаальбом да юбілеяў пісьменнікаў на беларускай і англійскай мовах убачыў свет у выдавецтве “Беларусь”.

У рамках работ па добраўпарадкаванню тэрыторый гісторыка-культурных аб’ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, праведзены бягучы рамонт і добраўпарадкаванне філіялаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы – “Акопы” і “Ляўкі”, здзейснены бягучы рамонт будынку музея ў г. Мінску. Урачыста адкрыта першая чарга новай экспазіцыі музея, якая дазваляе на якасна новым узроўні паказаць жыццё і творчасць паэта ў нацыянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце.

З мэтай добраўпарадкавання тэрыторый гісторыка-культурных аб’ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, зроблены капітальны рамонт і рэстаўрацыя фасадаў будынка Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску і праведзены работы па рэканструкцыі мемарыяльнай сядзібы паэта. Праведзены таксама рамонтныя работы на мемарыяльных аб’ектах філіяла музея ў Акінчыцах, Альбуці, Смольні, Ластку (Стаўбцоўскі раён).

У Ізраілі па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы нададзена плошчы ў г. Ашдода, дзе пражывае звыш 200 тыс. нашых суайчыннікаў.

Увогуле, дзякуючы фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы дзяржавы, святкаванне ў краіне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа адбылося на высокім арганізацыйна-творчым узроўні.

Крыніца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 130-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі створаны віртуальны праект “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”, прадстаўлены на трох мовах (беларускай, рускай і англійскай).

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам