ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Крылы творчага натхнення
Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"

Ад кнігі – да духоўнасці

Ад кнігі – да духоўнасці
Іншыя навіны

Энцыклапедычны даведнік «Жыровічы. Свята-Успенскі мужчынскі манастыр» убачыць свет у красавіку ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

Выхад кнігі будзе папярэднічаць святкаванню 500-годдзя Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра і 550-годдзя Жыровіцкай іконы Божай Маці. 200 артыкулаў у багата ілюстраваным выданні на беларускай, рускай і англійскай мовах раскажуць аб гісторыі і сучаснасці манастыра, не застанецца ўбаку і аграгарадок Жыровічы.

Манастыр цягам стагоддзяў быў цэнтрам хрысціянскага паломніцтва, месцам, куды накіроўваліся пакаленні праваслаўных беларусаў, каб пакланіцца святыні, задумацца аб вечным і сваім прызначэнні ў жыцці.

– Сёлета запланавана серыя мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейным датам, – адзначыў прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі і Мінскай духоўнай семінарыі Аляксандр Слесараў– 20 мая чакаецца прыезд у Жыровічы Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Ён наведае манастыр у дзень, калі праваслаўная царква здзяйсняе малітвенны і богаслужэбны ўспамін пра Жыровіцкую ікону Божай Маці. Да знакавых дат прымеркаваны выпуск шэрагу выданняў, арыентаваных на асэнсаванне ролі Жыровіцкага манастыра ў гісторыі і культуры краіны. Адным з самых адметных стане энцыклапедыя «Жыровічы. Свята-Успенскі мужчынскі манастыр».

Як падкрэсліла дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Вольга Ваніна, у кнізе будзе расказана пра манастыр як аснову высокай духоўнасці і пра Жыровіцкую ікону Божай Маці як унікальную нацыянальную святыню, прызнаную праваслаўнай і каталіцкай канфесіямі цудатворнай.

У гэтым годзе ў выдавецтве ўбачыць свет кніга «Храм-помнік зямлі Белай Русі», якая раскажа пра ўнікальны Мінскі храм-помнік у імя Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія служылі выратаванню Бацькаўшчыны. Да Дня беларускага пісьменства, які сёлета прымуць Бялынічы, рыхтуецца да выдання кніга Міхася Карпечанкі «І Маці Божай памалюся», прысвечаная адной з хрысціянскіх святынь Беларусі – Бялыніцкай іконе Божай Маці, вядомай з 1623 года.

– Тэматыка кніг, якія выдавецтва рыхтуе да знакавых дат, нясе ў сабе яшчэ і глыбокі філасофскі сэнс, – адзначыла Вольга Ваніна. – У іх будуць закрануты пытанні маралі, светапогляду, стаўленне да такіх вечных каштоўнасцей, як справядлівасць, шчасце, цэннасць чалавечага жыцця.

Аўтар публікацыі: Марына Кузьміч.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня
Навіны

3 Кра 2020

1 красавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбылася імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына», на якой расказалі аб лепшых, найболей адметных кнігах, звязаных з Гродна і яго ваколіцамі.

Навіны бібліятэк

Разам – мы пераможам!

3 Кра 2020

2 красавіка па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запушчана акцыя падтрымкі і салідарнасці нашай краіны з дзяржавамі, якія на сённяшні дзень найбольш пакутуюць ад заражэння COVID-19.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

4 красавіка 1945 года. 36 дзён да Перамогі

4 Кра 2020

Узяцце Браціславы. Завяршэнне Усходне-Памяранскай наступальнай аперацыі. Поўнае вызваленне Венгрыі. Галоўнае заданне калгасаў краіны. Дапамога бясконным гаспадаркам. Падрыхтоўка да школьных экзаменаў. Газеты: “Советская Белоруссия” (№№ 60, 61), “Звязда” (№ 61), “Большэвiцкая трыбуна” Барысаўскага раёна (№ 35), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).<br>

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

3 красавіка 1945 года. 37 дзён да Перамогі

3 Кра 2020

Вызваленне Крэмніцы. Узяцце саюзнымі войскамі гарадоў Мюнстэр і Карлсруэ. Пачатак палявых работ. Абавязацельствы трактарыстаў. Газеты: “Звязда” (№ 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 32).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

2 Кра 2020

На вядомых нам партрэтах народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, тых партрэтах, якія мы прывыклі бачыць у падручніках і кнігах, пісьменнік звычайна паказаны сталым і сур’ёзным, такім, якім і сапраўды павінен выглядаць класік беларускай літаратуры. Хацелася б паказаць Коласа зусім іншым – незвычайным і нечаканым, жартаўлівым, смешным і па-сяброўску іранічным.

Навіны бібліятэк

4 Кра 2020

Для ўсiх аматараў музыкi, гiсторыi беларускай лiтаратуры i культуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi» выпусцiла новую кнiгу «Лiбрэта опер Станiслава Манюшкi». У ёй сабраныя сем перакладаў лiбрэта опер Манюшкi на беларускую мову, большасць з якiх выдаецца ўпершыню. Кнiга таксама знаёмiць чытача з кароткiмi нарысамi жыцця чатырох лiбрэтыстаў, расказвае падрабязнасцi з гiсторыi беларускiх пастановак опер, змяшчае афiшы iх прэм'ер i ўнiкальныя фотаздымкi. На прэзентацыi выдання дэманстравалi архiўныя фота- i вiдэакадры, а таксама фрагменты опер Станiслава Манюшкi.

Навіны бібліятэк

111