ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Правілы добрага тону
Кніжная спадчына Францыска Скарыны дастаўлена ў Кітай

Адбыўся фінальны этап праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”

Адбыўся фінальны этап праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”
Іншыя навіны

20 мая былі падведзеныя вынікі першага этапу ініцыятывы, якая доўжылася паўтара гады.


У сацыяльным адукацыйным праекце “Чытаем па-беларуску з velcom” прынялі ўдзел 23 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. На адкрытай пляцоўцы ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся вялікі інтэрактыўны ўрок праекта, які сабраў больш за 200 школьнікаў з Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.

Спецыяльны ўрок пачаўся з займальнага квэста для дзяцей “Шляхам асветнікаў” побач з помнікамі выбітным дзеячам беларускай культуры. Праграму працягнулі выступленні юных чытальнікаў, арганізатараў і настаўнікаў праекта. Завяршыўся ўрок цырымоніяй узнагароджання. Першае месца ў квэсце занялі вучні 2–3-х класаў сярэдняй школы № 4 г. Оршы, другое месца – прадстаўнікі Квасоўскай сярэдняй школы (Гродзенская вобласць), трэцяе месца – каманда школьнікаў з Маладзечна і Дзяржынскага раёна.

Ахапіць усю краіну

Ініцыятарам праекту, які закліканы развіць цікавасць школьнікаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры, выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Першыя ўрокі “Чытаем па-беларуску з velcom” па спецыяльна распрацаванай праграме прайшлі ў школах і гімназіях Мінска восенню 2015 года. У 2016–2017 гг. праводзіліся заняткі для вучняў 2–3 класаў устаноў адукацыі Гомельскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абласцей.

Для нас было вельмі важна ахапіць праектам «Чытаем па-беларуску з velcom» усю краіну, – распавёў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў СМІРНОЎ. – Статыстыка ўражвае: каманда праекта праехала 21 000 кіламетраў, каб правесці ўрокі ў 184 школах і гімназіях у 40 населеных пунктах. Ад аграгарадка Квасоўка пад Гродна да Крычава, ад Брагіна да Наваполацка. Фінальны ўрок для малодшых школьнікаў у вядучай ВНУ Беларусі стаў сімвалічным завяршэннем гэтага этапа”.

Незвычайныя настаўнікі

Пра нацыянальную культурную спадчыну школьнікам распавядалі незвычайныя настаўнікі – вядомыя дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва Беларусі. Пастаяннымі настаўнікамі праекта сталі дзіцячыя пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алена Масла, Наталля Бучынская, а таксама тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

«Чытаем па-беларуску з velcom» – вельмі своечасовы і патрэбны праект, – лічыць пісьменніца Раіса БАРАВІКОВА. – Гэта выдатная магчымасць для пісьменнікаў дапамагчы настаўнікам адкрываць для дзяцей чароўны свет роднай мовы і літаратуры, пашыраць кругагляд і асабіста знаёміць маленькіх чытачоў са сваёй творчасцю. Мы пераканаліся, што ў нас вельмі разумныя і чулыя да мастацкага слова дзеці. Для кожнага з настаўнікаў праекта гэта былі кранальныя, запамінальныя сустрэчы».

Лёгкаатлетка Аліна Талай, прадстаўнікі футбольных клубаў БАТЭ (Барысаў), “Славія” (Мазыр), “Днепр” (Магілёў), гандбольнага “БГК імя Мяшкова” (Брэст), хакейнага “Металурга” (Жлобін) таксама далучыліся да незвычайных урокаў беларускай мовы і літаратуры.

“Урокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» сталі для мяне радаснай магчымасцю сустрэчы з маладым пакаленнем, – падзяліўся ўражаннямі вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый ЖЫГАМОНТ. – На гэтых уроках я стараўся данесці да дзяцей усю прыгажосць беларускай мовы, распавесці пра традыцыі нашай краіны. Думаю, што ў будучыні гэта абавязкова прынясе свой плён і ў нас з’явяцца новыя яскравыя пісьменнікі, акцёры, навукоўцы і спартсмены. Хочацца адзначыць і вялікую ўцягнутасць у праект вядомых беларусаў. Больш за 20 прадстаўнікоў нашай культуры і спорту па ўсёй краіне на адзін урок сталі сапраўднымі настаўнікамі для школьнікаў”.

У снежні 2016 года ў рамках праекта “Чытаем па-беларуску з velcom” у радыёэфіры гучалі вершы беларускіх класікаў у выкананні настаўнікаў праекта, а таксама спецыяльных гасцей. Сярод іх гімнастка Меліціна Станюта, футбаліст Віталь Радзівонаў, акцёр тэатра і кіно Павел Харланчук. Асаблівасцю ініцыятывы стала правядзенне спецыяльных урокаў для школьнікаў у незвычайных месцах, сярод якіх мінскі парк імя Янкі Купалы, Новы замак у Гродна, ратуша ў Магілёве, віцебскі тэатр “Лялька”, “Барысаў-арэна” і музей ААТ “Беларуськалій” у Салігорску.

Крыніца: "Аргументы і факты" ў Беларусі

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам