ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вэбінар “Парадак дзеянняў пры заліцці кніг вадой для недапушчэння біяпашкоджанняў дакументаў”
Падарожжа па Чырванаборскім краі: у бібліятэцы адкрылася новая фотавыстаўка

Адкрылася выстава, прысвечаная сяброўству Глебкі і Броўкі

Адкрылася выстава, прысвечаная сяброўству Глебкі і Броўкі
Іншыя навіны

У экспазіцыі новай выставы "Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!...", якая 20 студзеня адкрылася ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі, можна заўважыць фотаздымак 1968 года. На ім Кандрат Крапіва, Пятро Глебка і Пятрусь Броўка шпацыруюць па пасёлку ў Ждановічах, які ў народзе насіў назву Пісьменніцкія дачы. Але сябры прыдумалі яшчэ адну назву, якая аб’ядноўвала менавіта іх лецішчы – Канпетры.

Brouka-i-Hliebka_2.jpg

Разгадаць рэбус даволі проста: першы склад утварыўся ад імя Кандрата Крапівы, другі – ад імёнаў Глебкі і Броўкі. Аб іншых цікавых фактах з біяграфій класікаў арганізатары распавялі падчас адкрыцця выставы.

Навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Віктар Свякла падзяліўся такой гісторыяй:

 Хтосьці ўспамінаў, што апошняй кнігай, якую трымаў у сваіх руках Пятро Глебка, была кніга пад назвай "Гаючыя якасці пчалінага мёду": ён настолькі цікавіўся гэтай тэмай, што займаўся пчалярствам, меў на сваім дачным участку пчальнік. Перад смерцю Глебка спадзяваўся, што на некаторы час мёд працягне яго жыццё. Калі мы выдалі каталог кніг з бібліятэкі паэта, мяне зацікавала пытанне, ці існуе гэтая кніжка? Аказалася, што яе няма. Я вырашыў, што, магчыма, хтосьці проста прыдумаў такую цікавую легенду. Але кніга знайшлася: праз некалькі гадоў адна са сваячак Глебкі прынесла нам каля пяці кніг на тэму пчалярства, яны захоўваліся не ў кватэры класіка, а менавіта на яго лецішчы.

Біяграфічныя і творчыя звесткі аб Петрусю Броўку крытык і літаратуразнаўца Лукаш Бэндэ збіраў скрупулёзна. Да гэтага часу невядома галоўная прычына: ці Бэндэ цікавіўся творчасцю паэта, ці планаваў выкарыстаць даныя ў іншых мэтах. Але ўсё скончылася тым, што напрыканцы 1940-х гадоў Бэндэ напісаў цэлую манаграфію, прысвечаную Броўку. Аб гэтым падчас адкрыцця выставы распавяла вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛІМ Наталля Мізон:

– У архіве Бэндэ не так ярка прадстаўлены Пятро Глебка. Адзінае, што ўзгадваецца ў архіве – верш-эпітафія 1933-га года пад назвай "Новы Ойча наш". Для мяне пакуль загадка, чаму менавіта гэты верш там прысутнічае. Больш Глебка прадстаўлены ў звестках, якія сабраў Адам Бабарэка.


У экспазіцыю выставы ўвайшлі дакументы, якія сталі сведкамі і пацверджаннямі доўгага сяброўства. Гэта і больш асабістыя рэчы: бутэлька напоя "Есентукі", якая была набыта сябрамі падчас вандроўкі, попельніца – яна заўсёды стаяла на стале падчас сумеснай работы класікаў, а таксама фотаздымкі са сваякамі і сябрамі. Ёсць і вялікая колькасць афіцыйных дакументаў: лісты, зборнікі "Маладняка" і "Узвышша", кнігі з аўтарскімі подпісамі, якія Глебка і Броўка дарылі адзін аднаму.

Brouka-i-Hliebka_1.jpg
Brouka-i-Hliebka_13.jpg

Арганізатары выставы "Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..." абяцаюць, што ў іх засталося яшчэ шмат гісторый аб сяброўстве вядомых беларускіх творцаў. Каб бліжэй пазнаёміцца з біяграфіямі класікаў, прыходзьце ў Літаратурны музей Петруся Броўкі.

Наведаць выставу можна да 25 чэрвеня.

Brouka-i-Hliebka_3.jpg

Аўтар публікацыі: Арына Карповіч.
Фота Лізаветы Голад, а таксама з сайта Літаратурнага музея Петруся Броўкі.

Крыніца: Звязда

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам