ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Размова з адвакатам “Іпатэчнае жыллёвае крэдытаванне і іншыя новаўвядзенні пры будаўніцтве жылля”
Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк

Алесь Разанаў: невядомая велічыня

Алесь Разанаў: невядомая велічыня
Іншыя навіны

Беларускі калегіум запрашае на анлайн-мерапрыемства “Алесь Разанаў: невядомая велічыня”, у якім возьмуць удзел Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Тацяна Вадалажская, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Мікола Матрунчык, Генадзь Сагановіч, Сяржук Сокалаў-Воюш і іншыя.

Алесь Разанаў быў першым публічным прамоўцам Беларускага калегіуму, на чыё ўрачыстае адкрыццё ён адмыслова напісаў і прачытаў свой славуты тэкст “Слова пра спадчыну”. І кожны новы этап у развіцці калегіуму нязменна пачынаўся з гутарак з Алесем Разанавым. Апошняя з іх адбылася на пачатку 2020 года, яшчэ ў жывым фармаце. Цяпер гутаркі і тэксты могуць быць ужо толькі пра яго.

Мы будзем асэнсоўваць маштаб постаці і творчасці Разанава відаць столькі, колькі будзе Беларусь мысліць, і кожная эпоха будзе мець свайго Разанава, кожнае пакаленне будзе адкрываць яго для сябе ды наноў прачытваць, а ён будзе заставацца “ўперадзе на ўзмах крыла заўсёды”.

А пакуль ён зусім жывы ў нашай памяці, мы будзем гаварыць і пісаць пра яго, пра велізарную велічыню, з якой нам давялося сустрэцца і ў судатыкненні з якой мы кшталтавалі сябе. 28-га кастрычніка ў літаратурна-філасофскай кавярні ЗНО – названай акурат Разанаўскім словам – адбудзецца першая з такіх спроб прагаварыць “свайго Разанава”, згадаць важнае, узгадаць раней напісанае, прачытаць з яго тэкстаў самае любімае.

Калі: 28 кастрычніка, 19.00. ZOOM.
Рэгістрацыя праз спасылку: https://forms.gle/FktgHCh8HqtKTef59.

Крыніца: Budzma.by

Навіны

Святкуем 130-годдзе Максіма Багдановіча разам

3 Сне 2021

Набліжаецца юбілей Максіма Багдановіча – 130 гадоў з дня нараджэння. Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прапануюць адзначыць гэтую вялікую дату шэрагам мерапрыемстваў, на любы густ і ўзрост.

Навіны бібліятэк

У пошуках радасці

3 Сне 2021

З 3 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “У пошуках радасці”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, прадстаўніка рускага імпрэсіянізму Канстанціна Аляксеевіча Каровіна (1861–1939).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам