ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларусь & Польшча: у бібліятэцы прайшоў форум “Добрасуседства-2019”
Экспазіцыя вас здзівіць: адкрылася выстаўка “Арт-Мінск-2019”

Беларусь атрымала лічбавыя копіі беларускіх буквароў XVII–XVIII стагоддзяў

Беларусь атрымала лічбавыя копіі беларускіх буквароў XVII–XVIII стагоддзяў
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала ад калег з Еўропы лічбавыя копіі беларускіх буквароў, выдадзеных 300–400 гадоў таму, паведаміў БелаПАН намеснік дырэктара ўстановы па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша.

“Калі летась мы святкавалі 400-годдзе беларускага буквара, то працавалі з лічбавай копіяй самага старажытнага, – сказаў ён. – Затым мы працягнулі развіваць гэты праект. Так, сёлета мы актыўна шукалі старыя беларускія буквары ў іншых зборах. У прыватнасці з Даніі, некаторых бібліятэк іншых краін – пераважна з Еўропы – нам перадалі лічбавыя копіі буквароў XVII–XVIII стагоддзяў”.

“Сам па сабе гэта вельмі цікавы матэрыял, бо гэтыя выданні ў Беларусі зусім не захаваліся. Самы старажытны буквар, які мы маем, датуецца сярэдзінай XVIII стагоддзя. Больш старыя арыгіналы можна знайсці толькі ў Швецыі, Даніі, Вялікабрытаніі, Германіі – дзе хочаш, але, на жаль, не на той зямлі, дзе яны выкарыстоўваліся. З-за выкарыстання яны проста былі зачытаныя да дзірак”, – адзначыў Суша.

Прэзентацыя факсімільнага выдання першага беларускага “Буквара” адбылася ў жніўні мінулага года. Арыгінал кнігі быў выдадзены ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе (цяпер Вевіс). Узнавіць кнігу ўдалося дзякуючы сумесным намаганням Бібліятэкі ганаровага таварыства Мідл Тэмпл, пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі, беларускіх міністэрстваў культуры і адукацыі, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, БДУ, а таксама Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і “Белінвестбанка”.

Крыніца: Рацыя

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам