ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У сядзібе Завоссе рыхтуюцца адзначыць 220-я ўгодкі Адама Міцкевіча
Для вас, дзеткі, новыя кніжкі

Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага

Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
Іншыя навіны

Не ведаю, як у цяперашняй школьнай праграме, а маё пакаленне з творчасцю Сяргея Грахоўскага знаёмілася менавіта на ўроках беларускага чытання і літаратуры. Яго вершы неяк адразу арганічна закладваліся ў памяць, вылучаліся звонкасцю і аптымізмам. Насамрэч жыццё гэтага літаратара было вельмі няпростым.

Сяргей ГрахоўскіНарадзіўся Сяргей Грахоўскі 25 верасня 1913 года ў сялянскай сям’і ў мясціне з красамоўнай назвай Нобель (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна). У 1914-м разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілёўшчыне. Як творца дэбютаваў вершам у 1926 годзе. У 1930-м пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931–32 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце “Чырвоная змена”. Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

Двойчы беспадстаўна арыштоўваўся органамі НКВД. Першы раз у 1936-м у Мінску як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” засуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Быў ва Унжэнскім канцлагеры Горкаўскай вобласці. Вызвалены ў 1946-м. Выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна. Зноў арыштаваны ў 1949 годзе, высланы на пасяленне ў Новасібірскую вобласць Расіі, дзе працаваў настаўнікам. У 1955-м быў рэабілітаваны. У 1956–1973 гг. працаваў на радыё, у часопісах “Бярозка” загадчыкам аддзела рэдакцыі, “Вясёлка”, літкансультантам СП БССР (1959–1960). У 1973–74 гг. адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. З 1974 на пенсіі і актыўна займаўся літаратурнай і грамадскай працай літаральна да апошніх дзён жыцця.

Асноўны перыяд творчасці прыпаў на гады жыцця ўжо пасля абедзвюх ссылак. Дакументальныя аповесці Грахоўскага “Зона маўчання”, “З воўчым білетам”, “Такія сінія снягі” ёсць беларускімі аналагамі “Архіпелагу ГУЛАГ” Аляксандра Салжаніцына. Грахоўскі выдаў больш 20 зборнікаў сваіх вершаў, сярод іх ажно 5 выключна для дзяцей. Усяго ж выйшла больш 60 розных кніг яго аўтарства.

Паэт з’яўляецца аўтарам верша “Ветразь”, дзе наўмысна не ўжытае ніводнае слова, якое было б сугучнае з словам у рускай мове. Акрамя гэтага Грахоўскі вядомы і як таленавіты перакладчык – ён перакладаў Жуля Верна, Аляксандра Блока, Аркадзя Гайдара, Рабіндраната Тагора, Яніса Райніса, дзясяткі іншых літаратараў, пераважна паэтаў.

Пражыў Сяргей Грахоўскі досыць доўгае жыццё. Калі прыйшоў час суверэнітэту, быў заслужана ўганараваны незалежнай Беларуссю. У 1992-м ён атрымаў прэмію імя Якуба Коласа за зборнік “Споведзь”, а ў 1994-м атрымаў медаль Францішка Скарыны – тады такія ўзнагароды давалі сапраўды выбітным асобам нашай культуры. Памёр Сяргей Грахоўскі 11 снежня 2002 года. У горадзе Глуску на Магілёўшчыне, адкуль род пісьменніка, яму пастаўлены помнік, у цэнтры горада бульвар і школа №1 носяць яго імя.

Аўтар публікацыі: Уладзімір Хільмановіч.

Крыніца: Новы час

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам