ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Экскурсія, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу
Мы лепшыя з лепшых: падведзены вынікі працы першасных арганізацый РГА “Белая Русь” Першамайскага раёна

Больш пляцовак – больш наведвальнікаў

Больш пляцовак – больш наведвальнікаў
Іншыя навіны

Каля 60 тысяч наведвальнікаў чакаецца на сёлетняй Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Упершыню шэраг падзей выстаўкі-кірмашу будзе праходзіць не толькі ў выставачным комплексе. У кінатэатрах і на беларускім тэлебачанні будуць трансліравацца фільмы па матывах кніг, у тэатрах пройдуць спектаклі па кніжнай тэматыцы. Ад станцыі метро “Няміга” да выставачнага комплексу плануецца маршрут “паэтычнага аўтобуса”. Акрамя таго, будуць ладзіцца прэзентацыі, сустрэчы, майстар-класы, аўтограф-сесіі ў крамах “Белкнігі”, бібліятэках, вучэбных установах. У межах свята ў Верхнім горадзе пройдзе гастратыдзень, у меню якога ўвойдуць стравы, звязаныя з літаратурнымі сюжэтамі.

Ключавыя падзеі адбудуцца на цэнтральным стэндзе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны праект стэнда – “У пошуках страчанага” лаўрэта прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава, дзе можна будзе пабачыць друкарскі станок XVI стагоддзя, філакратычныя калекцыі, рэдкія кнігі, газеты, часопісы, пісьмовыя прылады і іншае. З’явіцца магчымасць разгледзець арыгінал кнігі Францыска Скарыны “Малая падарожная кніжка” 1522 года выдання.

Плануецца, што пяцідзённая праграма будзе насычана шматлікімі падзеямі. У дзень адкрыцця – прэзентацыя праекта Terra poetica з удзелам Міхаіла Швыдкога, які прадставіць аўтараў альманаха, па чыіх творах сучаснікі ставяць п’есы. Дадуць старт арт-праекту “Мірны танк”, прысвечанаму 75-годдзю вызвалення Беларусі. Кожны наведвальнік зможа ўзяць удзел у зборы танка з кніг, якія затым перададуць у дзіцячыя і медыцынскія ўстановы.

Другі дзень – дзень аўтараў, асноўнай падзеяй якога стане Міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”. Ужо пяты раз сюды прыедуць больш як 50 пісьменнікаў з 25 краін.

Трэці дзень прысвечаны беларускай тэматыцы. На шматлікіх дыскусійна-адукацыйных пляцоўках будуць разглядацца тэмы афармлення і прасоўвання кніжнай прадукцыі. Плануецца падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы кнігагандлёвы аб’ект “Белкнігі” “Мы робім па людску?!” і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў 58-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Чацвёрты дзень зацікавіць бацькоў і дзяцей, паколькі будзе акцэнтаваны на прэзентацыі дзіцячай літаратуры. Між шматлікіх падзей дня – падвядзенне вынікаў акцыі “Пішам кнігу разам. Якой мы хочам бачыць Беларусь праз 10 гадоў”, арганізаванай сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Міністэрствам адукацыі Беларусі. У пяты дзень узнагародзяць прадстаўнікоў за лепшыя экспазіцыі.

– На сёлетняй выстаўцы мы чакаем шмат рэкордаў. Галоўны – па колькасці наведвальнікаў, – распавёў старшыня Савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў, якія ладзяцца ў краінах – удзельніцах СНД, генеральны дырэктар ВКТАА “Макбел” Дзмітрый Макараў.

Як і заўсёды, уваход бясплатны, што ў наш час немалаважна: выстаўка ў гэтым сэнсе адна з нямногіх у свеце. Чакаюцца і шматлікія навінкі, якія можна будзе набыць па мінімальным кошце.

Аўтар публікацыі: Яўгенія Шыцька.

Крыніца: Літаратура і мастацтва
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам