ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Шэдэўр сучаснага кніжнага мастацтва: у музеі кнігі экспануецца арт-кніга “Ясон” (+відэа)
Запрашаем наведаць “Парыжскі «Вулей»”

Буквар – слова беларускае

Буквар – слова беларускае
Іншыя навіны

Вы ведаеце, што буквар прыдумалі беларусы? Так, першы буквар у свеце быў падрыхтаваны менавіта нашымі продкамі, што колькі гадоў таму давёў вядомы даследчык, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. І вось днямі на свет з'явілася яго ўнікальная манаграфія пра беларускія буквары. Даследчык эмацыянальна праінфармаваў:

– Адбылося! Вынік пяці гадоў работы з'явіўся на свет! Ёй аддаваўся амаль цалкам так шмат дзён, месяцаў, гадоў, удзень і ўначы, на выхадных і ў водпуску, дома і ў дарозе…

Навуковае даследванне задумвалася да 400-годдзя першай кнігі пад назвай "Буквар", але істотна пашырылася ў параўнанні з першапачатковай задумай. У манаграфіі 336 старонак вялікага фармату, 8 раздзелаў, 125 параграфаў, 730 ілюстрацый, 1025 спасылак на апублікаваныя і архіўныя крыніцы. Разглядаецца гісторыя айчынных падручнікаў для пачатковага навучання ад старажытнасці да нашых дзён. Вялікая доля такіх помнікаў зусім невядомая нават даследчыкам, а іх ілюстрацыі публікуюцца ўпершыню.

– Каб сабраць звесткі пра беларускія буквары, давялося аб'ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музеяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калекцыях, бо даўнія (ды і адносна сучасныя) беларускія падручнікі выключна слаба захаваліся ў самой Беларусі (ды што там, амаль не захаваліся). Па факце былі выкарыстаны ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый у Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіне, Францыі, Чэхіі і Швецыі, – тлумачыць Алесь Суша.

Буквароў захавалася няшмат, бо гэты від кніг ва ўсе часы быў асабліва запатрабаваны і зачытваўся да дзірак. Да таго ж, на думку аўтара манаграфіі, гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і крыніца найвышэйшых агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей. Па гэтых выданнях можна вывучаць гісторыю культуры і адукацыі нашай краіны.

 Многія з даўніх беларускіх буквароў былі выяўлены адносна нядаўна. Гэта дазваляе нам спадзявацца, што новыя знаходкі яшчэ могуць быць зроблены ў будучыні. Сёння мы можам упэўнена сцвярджаць, што буквар стаў вельмі важнай з'явай у гісторыі айчыннай культуры, паўплываў на развіццё нашага народа, станаўленне яго як нацыі. У той жа час буквар можа быць упэўнена названы і адным з культурных брэндаў Беларусі, сведчаннем выключнай ролі асветы ў жыцці нашых продкаў і сучаснікаў, яскравым дасягненнем творчага генію беларускага народа.

Манаграфію ўжо цяпер можна набыць у кнігарнях, у прыватнасці, у "Акадэмкнізе", і ў выдавецтве "Беларусь". Не прапусціце інфармацыю пра прэзентацыі.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.
Крыніца: Звязда

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам