ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
23 лютага 1945 года. 76 дзён да Перамогі
22 лютага 1945 года. 77 дзён да Перамогі

“Чытачы” vs “гледачы”

“Чытачы” vs “гледачы”
Іншыя навіны

Усіх нас можна ўмоўна падзяліць на “чытачоў” і “гледачоў”. Звычайна тыя, хто спачатку прачытаў кнігу, рэдка бываюць задаволены экранізацыяй, маўляў, рэжысёр не передаў і паловы. А “глядач” кажа, што кнігі чытаць – час марнаваць: куды лепш паглядзець фільм. Прапаную параўнаць класічныя творы беларускай літаратуры з іх кінаверсіяй, каб усё ж такі зразумець, з чаго пачаць – з кнігі ці кінастужкі.

Уладзімір Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха

Кароль Стах.jpg

Кніга: Класіка беларускага дэтэктыва – сапраўдны трылер з халодным змрочным домам, напоўненым прывідамі і таямніцамі. Спадабаецца ўсім паклоннікам загадкавых і вострасюжэтных аповесцей.

Фільм: Кінаверсію ў 1979 годзе зняў рэжысёр Валерый Рубінчык. Фільм чымсьці нагадвае “Сабаку Баскервілей” Ігара Масленнікава. Ёсць нюанс: канцоўка не адпавядае кнізе – гэта не паляпшае і не псуе сюжэт, а проста мяняе.

Кандрат Крапіва. Хто смяецца апошнім

ХСА.jpg

Кніга: Псеўдавучоны Гарлахвацкі заняў высокую пасаду – стаў дырэктарам універсітэта геалогіі. Навуковец-самазванец не можа напісаць сам даклад, таму прымушае зрабіць гэта мяккацелага Тулягу. Але Гарлахвацкі зусім не падазрае, што на гэты раз усё атрымаецца не так, як задумана…

Фільм: Рэжысёрам кінастужкі, якая ўбачыла свет у 1954 годзе, стаў Уладзімір Корш-Саблін, а сцэнарыстам – сам Кандрат Крапіва. Рэжысёр перанёс на экраны адзін з самых папулярных спектакляў Купалаўскага тэатра. Дзякуючы гэтаму ў нас ёсць магчымасць убачыць работу пляяды выбітных беларускіх акцёраў.

Андрэй Федарэнка. Шчарбаты талер

shcharbaty-taler.jpg

Кніга: Да пяцікласніцы Аксаны трапляе старажытны талер. Гарэза і непаседа, яна ўсур’ёз зацікавілася таямніцай скарба французскага афіцэра, пра якую ёй паведаміў бацька-гісторык. Аксана разам з сябрамі адпраўляецца на пошукі, але не толькі юных прыгоднікаў вабіць прывід мінуўшчыны…

Фільм: Аповесць стала асновай для дзіцячага міні-серыяла “Тры талеры”, які ў 2005 годзе зняў рэжысёр Ігар Чацверыкоў. Гісторыя атрымалася троху наіўная, але сапраўдная. Не таму, што заснавана на рэальных падзеях, а таму, што вучыць сапраўдным рэчам: сяброўству, даверу, шанаванню нацыянальнага здабытку і каштоўнасцей мінуўшчыны. І хаця фільм прызначаны для дзяцей, ён дакладна спадабаецца і дарослым.

Аўтар публікацыі: Анастасія Роўда, вучаніца 11-га класа гімназіі № 31 Мінска.
Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам