ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
II Абласная школа дырэктараў
У бібліятэцы адбылася прэм’ера фільма “Спадчына”

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”
Іншыя навіны

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”. З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры можна атрымаць у падарунак у кнігарнях Мінска і Віцебска.

Штогод праект “Я бачу!”, асноўным складнікам якога з’яўляюцца афтальмалагічныя агляды школьнікаў у сельскай мясцовасці, суправаджаецца разнастайнымі інфармацыйнымі кампаніямі.

Komiks-2.jpg

“Сёлета брыгады ўрачоў-афтальмолагаў прыехалі ў кожную сельскую школу Віцебскай вобласці. Яны праверылі зрок у школьнікаў і далі ім неабходныя заключэнні, рэкамендацыі, рэцэпты. Але не менш важным складнікам праекта з’яўляецца прафілактыка парушэнняў зроку ў дзяцей, якой мусяць займацца ўрачы, педагогі, бацькі. Не павінны заставацца ў баку ад клопату аб сваім здароўі і самі школьнікі, таму кожны з іх атрымлівае памятку з карыснымі парадамі па захаванні зроку. А зараз нам дапамогуць коміксы, у якіх гэта важная інфармацыя сабрана ў незвычайнай і запамінальнай форме”, – падкрэсліў дырэктар Беларускага дзіцячага фонду Аляксандр Трухан.

Пра тое, як важна зберагчы зрок, распавядаюць не толькі афтальмолагі, а яшчэ і персанажы комікса – Алеся, Ілья і Багдан. Прыгоды сяброў пачынаюцца з таго, што да іх у рукі трапляюць незвычайныя акуляры і стары дзённік з загадкавымі сімваламі, якія прыводзяць герояў да касмічнага карабля.

“Задача праекта заключаецца не толькі ў тым, каб прадаставіць афтальмалагічную дапамогу, але і каб зрабіць усё магчымае для таго, каб яна спатрэбілася як мага пазней – то бок даць дзецям і дарослым патрэбную інфармацыю. Для такога дыялогу мы выбралі форму комікса, і гэта спрацавала. Прыгодніцкая гісторыя захапіла школьнікаў, іх бацькоў, настаўнікаў, а значыць – мы на правільным шляху”, – адзначылі ў кампаніі А1.

Фінальны выпуск комікса выйдзе на пачатку 2020 года, але ужо зараз аўтары прапануюць прыдумаць яго сюжэт самастойна: скарыстацца адмысловым сцікерпакам “Я бачу!” для Viber и Telegram, а таксама намаляваць свой комікс з тымі ж персанажамі і па матывах дзвюх папярэдніх частак, адправіць яго аўтарам – і, магчыма, менавіта гэты варянт працягу гісторыі будзе ўключаны ў апошні выпуск. Свае работы можна даслаць да 18 снежня ўключна. Адрас электроннай пошты для фан-арт работ: moderncomicsby@gmail.com.

Komiks-1.jpg

Комікс арыентаваны на дзяцей ад дзесяці гадоў. Яго першая серыя пад назвай “Погляд у мінулае” выйшла ў лістападзе. Другая частка пад назвай “Не для чужых вачэй” – яе працяг. Кожная з іх змяшчае спецыяльныя практыкаванні для вачэй – гэтым разам, напрыклад, у выглядзе правіл паводзін пры сустрэчы з НЛА.

Над гісторыяй працавалі Вольга Алданава (сюжэт, ілюстрацыі) і Мікіта Сеннікаў (сюжэт) – прадстаўнікі творчай суполкі “Сучасны комікс”, створанай некалькі гадоў таму для аб’яднання ўсіх аўтараў нашай краіны, якія развіваюць гэты жанр.

“Комікс – гэта не проста гісторыя ў малюнках, а асаблівая мова, што дапамагае выказаць свае думкі. Шматлікія мастакі Marvel, DC, Image і іншых знакамітых студый пачыналі з таго, што перараблялі па-свойму чыіхсьці персанажаў. Мы прапанавалі дзецям уявіць сябе прафесійнымі аўтарамі і пафантазіраваць, чым скончыцца наша гісторыя”, – патлумачыў Мікіта Сеннікаў.

Друкаваную версію і першай, і другой частак комікса можна атрымаць у падарунак у кнігарнях кампаніі OZ: у Мінску на праспекце Пераможцаў, 3 і ў Віцебску на вуліцы Леніна, 65.

Крыніца: Новы час

Чытайце таксама:

“Беларускі Marvel” цяпер анлайн

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам