ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прыйшла пара дзейнічаць: захаваем свет дзікай прыроды!
Акцыя па папулярызацыі чытання #ДніЯраславаМудрага

Даследчык спадчыны Францішка Багушэвіча

Даследчык спадчыны Францішка Багушэвіча
Іншыя навіны

Літаратуразнавец Уладзімір Ільіч Содаль кіраваў тэлестудыяй “Ліцэй”, вёў перадачу “ Роднае слова”, яго пяру належаць кнігі і альбомы: “Сцежкамі Мацея Бурачка”, “Жупранская старонка”, “Святы куточак фальварак Свіраны”, “Францішак Бенядзікт Багушэвіч – жыццё і творчасць”, “Волат з Мігаўкі”, “Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч: жыццё і творчасць” і іншыя, якія адкрывалі невядомыя старонкі жыцця нашых літаратурных класікаў. Радавалі і ўсцешвалі чытачоў кніжачкі “Умей слухаць”, “Анекдоцік у роцік” з народнымі апавяданнямі, досціпамі, пацешкамі.

Sodal-1.jpgЯго героямі былі народны заступнік, адвакат і паэт Францішак Багушэвіч, яго жонка Габрыэля Шклёнік, дзеці – Туня і Тамаш, унучка – Станіслава Тамашэўская. Пісьменнік не аднойчы едзіў і хадзіў сцежкамі Мацея Бурачка ў Жупранах, Кушлянах, Вільні.

“Было гэта ў годзе шэсцьдзясят дзявятым… – узгадваў даследчык. – Я тады толькі шчэ пачынаў на тэлевізіі. Быў якісь пачатак, штуршок, імпульс. Я пацягнуўся да Багушэвіча, інтуітыўна адчуў якуюсь гарманічнасць гэтай асобы з яго словам, думкай, настроямі. Памятаю, склаў сцэнар, уключыў у яго Багушэвічавы творы.

За колькі апошніх дзесяцігоддзяў я намножыў такі багаты матэрыял пра Францішка Багушэвіча, яго асяроддзе, што сам патанаю ў ім. Гэтых папак у мяне за дзвесце. У першай – фотаздымкі, у другой – копіі розных дакументаў, юрыдычныя, радаводныя, у трэцяй – копіі аўтографаў F.B. У чацвёртай – матэрыялы пра ўсе мясціны, з якімі звязаны жыццёвыя і творчыя пуцявіны Францішка Багушэвіча – Варшава, Дрэздан, Люксембург, Львоў, Галіцкая Русь, Трокі. У пятай – запісы сустрэч з кушлянцамі, а таксама з людзьмі, для якіх творы Францішка Багушэвіча – гэта як глыток вады ў спёку, – распавядаў У. І. Содаль у 2005 годзе.

Sodal-4.jpgМая апантанасць Багушэвічам вынікае з высокіх грамадзянскіх пазіцый Францішка Багушэвіча. І не толькі. Яна з адчування гарманічнай цэльнасці гэтай асобы. Гэтую цэльнасць адчувалі і яго сучаснікі. Да яго асобы гарнуліся людзі самых розных заняткаў – прадпрымальнікі, юрысты, літаратары, мастакі, журналісты. Для ўсіх ён быў непаўторным аўтарытэтам. Францішак Багушэвіч, яго літаратурная і юрыдычная спадчына – гэта той грунт, на якім я прарос як даследчык, можа, нават падсвядома я жыву па яго маральных прынцыпах”, – пісаў Уладзімір Ільіч Содаль.

Творчая спадчына Багушэвіча, яго творчае асяроддзе для даследчыкаў – гэта неабсяжны акіян самых разнастайных імпульсаў!” – адзначаў даследчык.

Sodal-2.jpgПрэзентацыю ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі электроннага праекта “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай”, прысвечанага 180-й гадавіне з дня народзінаў Францішка Багушэвіча, наведалі родныя вядомага літаратуразнаўцы Уладзіміра Ільіча Содаля: яго ўдава Клара Барысаўна Содаль, яе сястра Галіна, дзеці Аксана і Марат.

– Я вельмі задаволена, што за чатыры гады, якія прайшлі пасля адыходу Уладзіміра Ільіча, мы паставілі яму помнік і выдалі кнігу ўспамінаў пра яго, якая таксама з’яўляецца помнікам і падарункам яму ад нас, – распавяла Клара Барысаўна.

Сям’я Содаляў перадала асобнікі новай кнігі “Буйніцы і драбніцы” і ранейшыя выданні пісьменніка ў залю беларускай літаратуры.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская, фота аўтара.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам