ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Тэставы доступ да БД Contemporary Authors Online
ВЧЗ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае ў падарожжа ў першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага

Доктарская ў Іспаніі з беларускім кантэкстам

Доктарская ў Іспаніі з беларускім кантэкстам
Іншыя навіны

4 верасня 2019 года ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце буйнейшага ўніверсітэта Іспаніі, Універсітэта Камплютэнсе (Universidad Complutense de Madrid) адбылася паспяховая абарона доктарскай дысертацыі грамадзянкі Іспаніі Анхелы Эспіносы Руіс (на здымку) па тэме “Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера”.

Варта адзначыць, што гэта першы выпадак абароны дысертацыі, якая прысвечана беларускай літаратуры, у Каралеўстве Іспанія.

Анхела Эспіноса Руіс, грамадзянка Іспаніі, якая на працягу многіх гадоў вывучае беларускую мову і літаратуру, а таксама піша вершы на беларускай мове. У 2017 годзе пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі і Пасольства Беларусі ў Іспаніі выдадзены зборнік перакладзеных на іспанскую мову вершаў Максіма Багдановіча пад назвай “Згукі маёй Бацькаўшчыны”. Пераклад вершаў быў выкананы Анхелай Эспіноса Руіс.

Падчас мерапрыемства прадстаўнік Пасольства Беларусі ў Іспаніі ўручыў А. Эспіносе Руіс падзяку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-іспанскага культурнага супрацоўніцтва.

Крыніца: Культура
Навіны

Скот Кэрал: “Беларусь стала нам вельмі дарагой”

23 Кас 2019

На працягу тыдня знаходзіўся ў нашай краіне з візітам знаны навуковец з ЗША, кіраўнік “Групы даследавання рукапісаў”, гісторык і археолаг, доктар філасофіі Скот Кэрал. Летась ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паспяхова прайшла міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, куратарам якой ён з’яўляўся.

Навіны бібліятэк

Святло зоркі, вернутае праз стагоддзе

22 Кас 2019

17 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”, адна з чатырох запланаваных да 120-годдзя таленавітага літаратуразнаўцы.

Аўтарскі погляд

14 Май 2008

Вялікі ўклад у развіццё літаратурнай бібліяграфіі краіны, распрацоўку яе методыкі, даследаванне жыцця і творчасці славутага беларускага паэта М. Багдановіча ўнесла выдатны бібліёграф, літаратуразнаўца, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Барысаўна Ватацы (14.05.1908 – 03.08.1997).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

22 Кас 2019

У Беларусь польская інтэрвенцыя пачалася ў канцы лютага 1919 года. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польскай дзяржавы на чале з Юзэфам Пілсудскім разглядала Беларусь у якасці яе неад'емнай часткі. Ужо ў першай палове сакавіка 1919 г. польскімі войскамі былі захоплены гарады Брэст, Слонім, Ваўкавыск, Скідзель, Шчучын, Пінск. Праз месяц польскія войскі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі Заходні фронт і захапілі Ліду і Баранавічы, а 21 красавіка – Вільню.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

21 Кас 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111