ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрыццё IХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Кніжная спадчына Радзівілаў

Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга

Іншыя навіны

22–23 мая ў рамках ХIX Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў адбудзецца штогадовая навукова-практычная канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”.


Тэма канферэнцыі 2013 г. “Кірыла-мяфодзіеўская традыцыя ў духоўнай культуры Беларусі” прысвечана 1150-годдзю з часу стварэння святымі роўнаапостальнымі Кірылам і Мяфодзіем славянскай азбукі.

Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы, Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірылы”.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі бібліятэк усіх міністэрстваў і ведамстваў.

Інфармацыйнае пісьмо

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам