ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
17 лютага 1945 года. 82 дні да Перамогі
16 лютага 1945 года. 83 дні да Перамогі

Дзень беларускага пісьменства ў 2021 годзе пройдзе ў Капылі

Дзень беларускага пісьменства ў 2021 годзе пройдзе ў Капылі
Іншыя навіны

Да свята застаецца яшчэ амаль паўтара года, але падрыхтоўка ў райцэнтры пачалася ўжо.

Па традыцыі горад, які прымае гасцей, у Дзень беларускага пісьменства абавязкова атрымлівае падарунак. Так, у Слоніме падчас свята адкрылі помнік Льву Сапегу, у Рагачове — першую дзяржаўную кнігарню. Для Капыля такім падарункам стане дзіцячая бібліятэка, якую гараджане чакаюць не першы год.

Зараз дзіцячая знаходзіцца ў адным будынку з раённай цэнтральнай бібліятэкай. Але да Дня беларускага пісьменства павінна пераехаць ва ўласнае памяшканне. Будаўнічыя работы пачаліся ўжо, – расказаў намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна.

Новае аблічча набудуць больш за дзясятак аб’ектаў райцэнтра. Будуць адрамантаваны фасады будынкаў райвыканкама, бальніцы, цэнтра культуры, гімназіі, касцёла Святых Пятра і Паўла. Запланаваны абсталяванне трыбун і стадыёна фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, рэканструкцыя плошчы Леніна. Рамонтныя работы правядуць і ў краязнаўчым музеі.

Традыцыя святкавання Дня беларускага пісьменства ўзнікла ў 1994 годзе, адзначаецца ён у першую нядзелю верасня. Сёлета свята прымае горад Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Крыніцы: газета "Слава працы" і тэлеканал "Беларусь 24"

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам