ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Усміхаюцца кветкі лабеліі…”, “Раманс вінаграднай лазы” і яшчэ два вершы – “Звязда” публікуе невядомыя рукапісы вершаў Караткевіча
Да 85-годдзя з дня нараджэння З.А. Макеенка, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, эрудзіраванага і высокакваліфікаванага спецыяліста, метадыста па прызванні

Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” вяртаецца. Чаму абавязкова варта яго наведаць?

Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” вяртаецца. Чаму абавязкова варта яго наведаць?
Іншыя навіны

Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” абвясціў новыя даты і месца правядзення – 15-18 кастрычніка ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Фестываль мусіў адбыцца ў красавіку, але з-за пандэміі быў перанесены на восень. Арганізатары паспрабавалі захаваць папярэднюю праграму і дапоўніць яе новымі актуальнымі імпрэзамі.

“Pradmova” – пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. Фестываль праходзіць з 2018 года. Штогод у ім прымаюць удзел найлепшыя беларускія і замежныя літаратары, а праграма складаецца з дзясяткаў разнастайных імпрэз.

У гэтым годзе Беларусь святкуе 90-гадовы юбілей славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, таму натхненне на складанне слогана арганізатары шукалі менавіта ў яго творчасці. “Не трэба шмат, каб пачаць” – інтэрпрэтацыя цытаты Караткевіча, якая, па меркаванні арганізатараў, дапаўняе назву і змест фестываля.

На працягу чатырох дзён наведвальнікаў фэста чакае насычаная праграма: сустрэчы з замежнымі і беларускімі літаратарамі, прэзентацыі кніг, дыскусіі на тэму філасофіі, гісторыі і літаратуры, уручэнне прэмій, мастацкія выставы і кніжны кірмаш. Падрабязная праграма фестываля будзе апублікавана на наступным тыдні.

Мерапрыемствы будуць праходзіць у анлайн- і афлайн фармаце. У фестывалі прымуць удзел беларускія аўтары: Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Ігар Бабкоў, Максім Жбанкоў, Віктар Марціновіч, Ганна Севярынец, Дзмітрый Строцаў, Юля Цімафеева, Артур Клінаў, Таццяна Заміроўская і іншыя. Таксама будуць і замежныя госці: Януш Леон Вішнеўскі (Польшча), Лінор Гаралік (Ізраіль – Расія), Канстанцін Дарашэнка (Украіна), Міхаіл Мінакоў (Украіна – Італія), Жарка Ёваноўскі (Сербія), Барыс Пастарнак (Расія).

У праграме і кніжным кірмашы прымуць удзел выдавецтвы: ARCHE, “Время”, “Галіяфы”, “Кнігазбор”, “Лімарыус”, “Логвінаў”, “Макбел”, “Полацкае ляда”, “Рэгістр”, “Тэхналогія”, “Эканомпрэс”, “Янушкевіч”, выдаўцы Алесь Дудар, Артур Клінаў, Зміцер Колас, Уладзімір Сіўчыкаў, Раман Цымбераў.

На фестывалі будуць забяспечаны эпідэміялагічныя нормы: арганізатары просяць наведвальнікаў выконваць масачны рэжым, падчас фестываля можна будзе скарыстацца дэзінфектарам, у залах будзе адпаведная дыстанцыйная рассадка. Таксама ў мэтах бяспекі будзе дзейнічаць абавязковая рэгістрацыя на мерапрыемствы. Уваход на кніжны кірмаш будзе вольны.

“Pradmova” адбываецца ў партнёрстве з Беларускім ПЭН-цэнтрам, пры падтрымцы кампаніі Andersen, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Лятучага ўніверсітэта, Беларускай філасофскай прасторы, Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB), Польскага інстытута ў Мінску, Амбасады Літвы, Амбасады Украіны і прыватных адукацыйных ініцыятыў.

Крыніца: Новы час
Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам