ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
М.М. Спяранскі: вялікі рускі рэфарматар
Пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: мерапрыемствы ў Бабруйску

"Гістарычны слоўнік беларускай мовы" не мае аналагаў у суседніх краінах

"Гістарычны слоўнік беларускай мовы" не мае аналагаў у суседніх краінах
Іншыя навіны

У Нацыянальнай акадэміі навук прэзентавалі “Гістарычны слоўнік беларускай мовы” ў 37 выпусках.


“Гістарычны слоўнік беларускай мовы” змяшчае 75 тысяч слоў, зафіксаваных у літаратурных помніках XIV-XVIII стагоддзяў.

Дадзены гістарычны слоўнік не толькі не мае аналагаў у Беларусі, але не мае аналагаў і сярод суседніх краін. Слоўнік ствараўся напрацягу 60 гадоў”, – распавёў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа пры Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Капылоў.

Слоўнік як люстэрка 500-гадовай гісторыі мовы

Ідэя стварэння гістарычнага слоўніка ўзнікла ў 1927 годзе, і можна падлічыць, што пройдзены шлях даўжынёю ў 90 гадоў.

Па словах дырэктара Інстытута мовазнаўства, унікальнасць “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” заключаецца ў тым, што ён змяшчае 75 тысяч слоў, зафіксаваных у помніках XIV-XVIII стагоддзяў. Фактычна слоўнік адлюстроўвае гісторыю беларусаў напрацягу 500 гадоў.

За аснову былі ўзяты не толькі друкаваныя, але і рукапісныя помнікі. Многія з арыгіналаў не захоўваюцца ў Беларусі, а знаходзяцца ў іншых краінах і гарадах: Львове, Кіеве, Санкт-Пецярбурзе, Варшаве, Вільнюсе і многіх іншых.

“Залаты век” беларускай гісторыі і мовы

У адным выданні сабрана ўнікальная гісторыка-культурная спадчына Беларусі, разрозненная па часе і па месцы.

“Базай слоўніка сталі такія крыніцы, як Статуты, хранографы, летапісы, дзелавыя, навуковыя, рэлігійныя і мемуарныя помнікі. Гэта ўсё, што стварылі беларусы ў тую пару, якая называецца "залатым векам" беларускай гісторыі і мовы. Гэта тая пара, калі беларускія землі з’яўляліся цэнтрам магутнейшай еўрапейскай дзяржавы, а старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы”, – патлумачыў мовазнаўца.

Нацыянальны здабытак

Надзвычай вялікім з’яўляецца практычны сэнс выдання “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”. Слоўнік мае вялікую навуковую вартасць для даследчыкаў мовазнаўства, паколькі ён адкрывае новые магчымасці для даследвання лексікалогіі, старажытнай фанэтыкі, словаўтварэня. Асабліва важна гэта ў даследванні міжмоўных, міжэтнічных і міжкультурных кантактаў.

Слоўнік ужо мае шырокае выкарастыннае гісторыкамі, паколькі ён адлюстроўвае сацыяліна-эканамічную гісторыю гэтага перыяду. Таксама ён выкарыстоўваецца культуролагамі, бо адлюстроўвае духоўную культуру таго часу.

Раней за суседзяў

“Гістарычны слоўнік беларускай мовы” мае вялікае агульнадзяржаўнае значэнне. Існуе думка, што нацыя самасцвярджаецца за перакладам Бібліі на нацыянальную мову, і калі ёсць яшчэ гістарычны слоўнік”, – дадаў Ігар Капылоў.

Слоўнікі нацыянальных моў ёсць у многіх народаў. Беларусы апярэдзілі суседзяў, бо ва Украіне і Расіі праца над аналагічнымі слоўнікамі яшчэ не завершана.

Сучасная мова – пераемніца старабеларускай

Многія годы падымалася пытанне адносна пераемнасці паміж старабеларускай і сучаснай літаратурнай мовай. Існуе думка, што сучасная мова заснавана на базе народных гаворак і дыялектаў, а старабеларуская мова іншая”, – сказаў дырэктар інстытута.

Пры гэтым ён канстатаваў, што слоўнік даказвае пераемнасць паміж старабеларускай і сучаснай літаратурнай беларускай мовай. Гэта пераемнасць існуе ў вуснай форме.

Інстытут мовазнаўства плануе правесці алічбоўку слоўніка, каб шырокія слаі грамадства і навукоўцаў маглі карыстацца ўнікальным выданнем.

Крыніца: Sputnik

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам