ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Тэставы доступ да аўдыякніг выдавецтва “Дырэкт-Медыя”
Дыялог пісьменніка і даследчыцы працягваецца

Гісторыя адраджэння сэрца Мінска

Гісторыя адраджэння сэрца Мінска
Іншыя навіны

У Дзень горада, калі Мінск адзначаў 952 гадавіну першага ўпамінання ў летапісе, у будынку гарадской ратушы адбылася прэзентацыя кнігі вядомага мінскага архітэктара Сяргея Багласава “Адраджэнне гістарычнага цэнтра Мінска. 1980–2016”.

Minsk-7.jpg

Кніга, якая выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа, знаёміць з гісторыяй парушанага ў сярэдзіне ХХ стагоддзя гістарычнага цэнтра Мінска. Яе напісаў чалавек, які непасрэдна ўдзельнічаў у доўгім і складаным працэсе стварэння праектаў па рэканструкцыі цэнтра сталіцы. Па сутнасці гэта навукова-рэстаўрацыйная справаздача навуковага кіраўніка аб’екта ў выглядзе дакументальнай хронікі.

На сустрэчы з грамадскасцю яе аўтар Сяргей Георгіевіч Багласаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2015 года, распавёў пра доўгі шлях аднаўлення старажытнай забудовы на вуліцах Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай, Ракаўскай, Віцебскай, Зыбіцкай, плошчы Свабоды, пра аднаўленне ратушы, і прадэманстраваў відэапрэзентацыю розных аўтарскіх аб’ектаў.

Minsk-6.jpg

Сяргей Багласаў нарадзіўся ў Магілёве ў 1949 годзе, але з 1962 года жыве ў Мінску. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці “архітэктура” ён працаваў у сектары звода помнікаў гісторыі і архітэктуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук БССР. Даводзілася шмат вандраваць па краіне, вывучаць старажытнае дойлідства. З 1976 года, працуючы ў “Белрэстаўрацыі”, Сяргей Георгіевіч займаўся рэканструкцыяй Траецкага прадмесця і іншых помнікаў архітэктуры, а з 1980-га – гістарычным цэнтрам Мінска.

Сяргей Георгіевіч падзяліўся ўспамінамі пра тое, у якім занядбаным і напаўразбураным стане знаходзіліся будынкі ў канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя. У 80-я гады беларуская інтэлігенцыя рашуча выступіла ў абарону сваёй гістарычнай спадчыны. Будынкі былі ўзяты пад ахову дзяржавы, распрацавана 1-я канцэпцыя, вызначаны тэмпы рэканструкцыі, да працы далучыліся інстытуты “Мінскпраект” і “Белжылпраект”.

Minsk-5.jpg

“Верхняга горада ў Мінску магло і не быць, – успамінае архітэктар, –Абмяркоўваліся варыянты зносу забудовы. Даведаўшыся пра гэта, мы з Алегам Трусавым напісалі ліст Аляксею Касыгіну (ён быў старшынёй Усесаюзнага таварыства па ахове помнікаў гісторыі і культуры). Ліст патрапіў карэспандэнту “Правды” ў Беларусі Івану Новікаву, які выступіў з артыкулам. Гісторыя атрымала галоснасць, і необходнасць у зносе будынкаў адпала. За рэканструкцыю Верхняга горада выступілі ў друку з артыкуламі Уладзімір Караткевіч і Адам Мальдзіс.

Ідэя аднаўлення ратушы ўзнікла яшчэ ў 1980 годзе, але толькі ў 2002-м пачаліся будаўнічыя працы, якія завяршыліся ў 2003-м.

У творчай майстэрні Сяргея Багласава былі распрацаваны праекты аднаўлення былой царквы Святога Духа, будаўніцтва гандлёвага комплекса з паркінгам на вуліцы Няміга, гатэляў “Еўропа” і “Манастырскі”, шматлікіх скульптурных кампазіцый.

Госці сустрэчы атрымалі кнігі з аўтаграфам знанага архітэктара і выказалі яму шчырую падзяку.

Эла Дзвінская, фота аўтара.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам