ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Першы ў свеце “Буквар” прэзентавалі ў Літве
Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”

Каб зацікавіць падлеткаў чытаннем і размаўляць з імі на складаныя тэмы – беларуска запусціла літаратурны анлайн-праект

Каб зацікавіць падлеткаў чытаннем і размаўляць з імі на складаныя тэмы – беларуска запусціла літаратурны анлайн-праект
Іншыя навіны

Беларуска Таццяна Славінская, вядомая сваёй кніжнай інтэрнэт-крамай «Куфэрак дзіцячых кніг», абвясціла пра запуск новага літаратурнага праекта пад назвай Mainbooks.

“Куфэрку дзіцячых кніг” ужо амаль шэсць гадоў. За час яго існавання мне стала зразумела, што шэраг нашых сацыяльных напрамкаў трэба развіваць больш дэталёва”, – патлумачыла Таццяна.

Mainbooks будзе арыентавацца на падлеткавую аўдыторыю і іх бацькоў.

“У рамках праекта мы робім відэа, у якіх расказваем пра тое, як з дапамогай сучаснай літаратуры можна зацікавіць дзяцей чытаннем, як можна выкарыстоўваць кнігі ў размове з падлеткамі на складаныя тэмы (гендар, людзі з асаблівасцямі развіцця, нетрадыцыйныя сем’і. Таксама мы пакажам, як сучасныя еўрапейскія тэксты могуць прымяняцца на курсах рэабілітацыі дзяцей і падлеткаў, якія апынуліся ў няпростых жыццёвых абставінах (булінг, гвалт, адзінота, непрыняцце аднагодкамі і бацькамі ды іншае)”, – гаворыцца на старонцы праекта.

Mainbooks запусціўся яшчэ ў канцы кастрычніка, але толькі на днях на ютуб-канале з’явіліся першыя відэа. Адно з іх якраз прысвечанае тэме “Як зацікавіць дзіця чытаннем”.

Крыніца: Наша ніnа

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам