ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Візіт афіцыйнай дэлегацыі В'етнама
Чамучка

"Кніга.BY" арганізуе флэшмоб

"Кніга.BY" арганізуе флэшмоб
Іншыя навіны

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі" абвяшчаюць старт 28 ліпеня новага этапу сумеснага Рэспубліканскага маладзёжнага праекта "Кніга.BY".


Яго мэта – далучэнне моладзі да чытання сусветнай літаратуры розных жанраў, а таксама чытання беларускіх аўтараў на мове арыгінала.

Тэматыка праекта “Кніга.BY” у 2017 годзе звязана найперш з Годам навукі і святкаваннем 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У рамках мерапрыемства адбудзецца правядзенне дабрачынных акцый па зборы кніг для сацыяльных устаноў, арганізацыя сустрэч моладзі з пісьменнікамі і журналістамі, што пішуць пра навуку. Яго неад’емнай часткай стане акцыя “Буккросінг”, якая праводзіцца па аналогіі з аднайменным сусветным рухам.

Падчас буккросінгу ўсе ахвотныя змогуць абменьвацца кнігамі (пакідаць свае ці, наадварот, браць цікавыя ім выданні) на спецыяльна размешчаных у розных установах паліцах. Акрамя таго, арганізатары “Кніга.BY” плануюць правесці сярод карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Іnstаgrаm флэшмоб “З кнігай па жыцці” і заклікаюць усіх далучыцца да праекта, апублікаваўшы фота ў асабістым профілі разам з любімай цытатай з кнігі.

Аўтар: Надзея НІКАЛАЕВА.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны
Бібліятэкарам