ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дарагія сябры!
Юбілей Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі

Кніжныя каляды

Іншыя навіны

На працягу тыдня ў снежні Беларускі універсітэт культуры і мастацтваў традыцыйна запрашаў гасцей на Кніжныя каляды.


У час святкавання прайшла творчая сустрэча чытачоў з беларускім пісьменнікам Казімірам Камейшам, адбыўся творчы дыялог на тэму “Да дабра праз слова” з беларускім пісьменнікам, рэдактарам часопіса “Полымя” Анатолем Зэкавым. Да 210-годдзя Адама Міцкевіча была прымеркавана сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей універсітэта з супрацоўнікамі музея паэта ў Навагрудку. У адзін са снежаньскіх вечароў усе былі запрошаны на каляднае свята – вячоркі. Другім днём ладзілася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная аўтарскай песні.

Свята было падрыхтавана бібліятэкай БДУКМ і кафедрамі рэжысуры абрадаў і свят, этналогіі і фальклору, педагогікі сацыякультурнай дзейнасці. Дзякуючы гэтай ініцыятыве з’явілася яшчэ адна магчымасць аб’яднаць творых людзей, падтрымаць цікавасць да кнігі і да народных традыцый.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам