ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Багдановіч: знаходкі
Што новага ў айчынных выдавецтвах?

Краязнаўства Міншчыны

Краязнаўства Міншчыны
Іншыя навіны

У выніку краязнаўчай дзейнасці супрацоўнікамі Мінскай абласной бібліятэкі імя А. Пушкіна і бібліятэк Мінскай вобласці створаны шэраг тэматычных інфармацыйных рэсурсаў.


Фактаграфічная база даных "Памяць Міншчыны" вядзецца ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна з 2001 года. Яна захоўвае звесткі пра знакамітых ураджэнцаў, гістарычныя падзеі, помнікі і населеныя пункты Мінскай вобласці. Храналагічны перыяд матэрыялаў, якія змешчаны ў базе, цягнецца са старажытных часоў па сучасны перыяд. Многія матэрыялы дапаўняюцца бібліяграфіяй і фотаздымкамі. Падрыхтоўку інфармацыі пачынаюць супрацоўнікі цэнтральных раённых бібліятэк, а далейшую апрацоўку і дапаўненне ажыццяўляюць спецыялісты абласной бібліятэкі. Папаўненне базы праводзіцца паступова па меры знаходжання новай інфармацыі.

Таксама супрацоўнікамі абласной бібліятэкі створаны інфармацыйна-біліяграфічныя паказальнікі "Літаратура аб Мінскай вобласці" (змяшчае інфармацыю па публікацыях пра Мінскую вобласць у сродках масавай інфармацыі), “Вечна ў памяці народнай” (да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) і электронныя рэсурсы “Бібліятэкі Міншчыны”, “Дзейнасць бібліятэк Міншчыны”.

Краязнаўчая дзейнасць працягвае заставацца адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце бібліятэк Мінскай вобласці. Галоўная ўвага надаецца папаўненню існуючых і стварэнню новых электронных краязнаўчых рэсурсаў. Актыўна вядзецца работа па стварэнні і папаўненні фактаграфічных і паўнатэкставых электронных баз даных ў цэнтральнай бібліятэцы Пухавіцкага раёна, Лагойскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы, Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы і інш.

Добрай тэндэнцыяй становіцца правядзенне краязнаўчых канферэнцый: навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя “Вайна 1812 года вачамі новага пакалення”, міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Каладзееўскія чытанні” (Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка), навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Максім Багдановіч і яго час” (Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча) і інш.

Вялікая ўвага надаецца ўшанаванню знакамітых ўраджэнцаў: праводзяцца сустрэчы з пісьменнікамі, абмеркаванні і прэзентацыі кніг, тэматычныя вечарыны, літаратурныя вандроўкі і інш. У многіх бібліятэках вобласці праходзяць сустрэчы з мясцовымі краязнаўцамі, людзьмі, улюблёнымі ў свой край.

Выдавецкая дзейнасць абласных бібліятэк Мінскай вобласці: “Пухавіцкі раён у фактах, падзеях, датах. 2010 г.” (рэкамендацыйны краязнаўчы паказальнік); “Лагойшчына: гісторыя мінулага і сучаснага” (рэкамендацыйны краязнаўчы паказальнік); “Мядзельшчына ў друку 2011” (бібліяграфічны паказальнік); “Што чытаць аб Смалявічах” (бібліяграфічны паказальнік); “Максім Багдановіч і яго час” (матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі да 120-годдзя М. Багдановіча); “Літаратура аб Стаўбцоўскім раёне” (бібліяграфічны паказальнік); “Што чытаць пра Крупскі раён” (бібліяграфічны паказальнік); “Што чытаць аб Салігорску ў 2011 годзе” (бібліяграфічны паказальнік); “Што чытаць аб Дзяржыншчыне-2010” (бібліяграфічны спіс); “Бібліятэкі Дзяржынскага раёна ў друку. 2006–2010” (3-ці выпуск бібліяграфічнага паказальніка); “Што чытаць аб Старадарожчыне” (бібліяграфічны паказальнік).

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам