ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Бібліятэка атрымала новыя кнігі беларускіх аўтараў у перакладах на замежныя мовы
Wet-on-wet: адкрылася выстаўка акварэлі Вячаслава Паўлаўца

Купалаўскі тэатр упершыню прадставіць “сусветны паказ” легендарнай “Паўлінкі” ў жывым эфіры

Купалаўскі тэатр упершыню прадставіць “сусветны паказ” легендарнай “Паўлінкі” ў жывым эфіры
Іншыя навіны

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, упершыню пройдзе “сусветны паказ” легендарнага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Паўлінка”. Самы папулярны спектакль Беларусі будзе трансліравацца ў прамым эфіры на ўвесь свет.

Гэты сацыяльны праект падтрыманы генеральным партнёрам 100-га сезона найстарэйшага тэатра краіны – кампаніяй А1. Паказ пройдзе пры падтрымцы відэасэрвіса VOKA.

“Паўлінка”, пастаўленая Львом Літвінавым у 1944 годзе на базе Томскага драматычнага тэатра ва ўмовах эвакуацыі, лічыцца сапраўднай візітнай карткай Купалаўскага. Менавіта гэтым спектаклем пачынаецца кожны сезон, а сама пастаноўка застаецца неад’емнай часткай рэпертуара тэатра ўжо амаль 80 гадоў. У 2019 годзе “Паўлінка” Купалаўскага прызнана нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

За гады існавання спектакля ў ролі Паўлінкі гледачы змаглі пабачыць амаль два дзясяткі таленавітых актрыс – ад Раісы Кашэльнікавай і Зоі Белахвосцік да Марты Голубевай, якая і ўвасобіць галоўную гераіню пастаноўкі 27 сакавіка. Разам з ёй на сцэну Купалаўскага выйдуць “зорныя” артысты Марыя Захарэвіч, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Кавальчук, Алена Сідарава, Мікалай Кучыц, Наталля Качаткова, Марына Гардзіёнак, Дзмітрый Тумас і іншыя.

Спектакль “Паўлінка” будзе паказаны ў прамым эфіры дзеля таго, каб жыхары Беларусі, прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой, нашы суграмадзяне, якія па розных абставінах знаходзяцца за мяжой, і ўсе, хто цікавіцца беларускай культурай, маглі пазнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва сусветнага ўзроўню.

Прамы эфір 27 сакавіка будзе даступны ў мабільнай праграме VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету нават без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залі і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Для спектакля таксама будуць даступныя субцітры на рускай мове. Паказ пачнецца ў 19:00.

Крыніца: Новы час

Навіны

Усё таемнае становіцца відавочным. Пра кніжныя знаходкі – у эфіры тэлеканала АНТ

10 Кра 2020

Кніга – гэта крыніца ведаў, скарбніца ідэй, але яшчэ, як аказалася, і “тайнік”. За час вывучэння фонду рэдкіх выданняў сабралася цэлая калекцыя асаблівых знаходак.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Сакрэты” кніжных старонак

10 Кра 2020

Памятаеце старую дзіцячую гульню ў “сакрэты”? Гульцы рабілі ў зямлі невялікія сховы, дзе пад шкельцам змяшчалі розныя дробныя “скарбы”, а потым выкрывалі іх і дэманстравалі толькі самым лепшым сябрам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

10 красавіка 1945 года. 30 дзён да Перамогі

10 Кра 2020

Весткі з франтоў. Аднаўленне выхаду газеты “Літаратура і мастацтва”. Узнагароджанне пісьменнікаў Беларусі. Адраджэнне опернага тэатра. Падрыхтоўка да Усесаюзнай мастацкай выстаўкі “Перамога”. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 64), “Звязда” (№ 65), “Літаратура і мастацтва” (№ 1), “Совецкая радзiма” Бабруйскай (цяпер скасаванай) вобласці (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

8 красавіка 1945 года. 32 дні да Перамогі

8 Кра 2020

Вызваленне гарадоў у Аўстрыі. Штурм горада і крэпасці Кёнігсберг. Весткі з Балтыйскага флоту. Вызваленне саюзнікамі нямецкіх гарадоў. Бітва за будучы ўраджай. Працоўныя пачыны і спаборніцтвы. Сяляне надзяляюцца землямі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 63), “Звязда” (№№ 64, 65), “Совецкая радзіма” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111