ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
9 мая 1945 года. Дзень Перамогі!
Іх мужнасць і подзвіг – нам прыклад

Лепшыя песні паэта – пра Перамогу

Лепшыя песні паэта – пра Перамогу
Іншыя навіны

Барэльеф на вялікім валуне ўвекавечыў профіль чалавека са светлым позіркам, скіраваным у далячынь. Паэт на барэльефе застаўся такім, як і ў жыцці: натхнёным, рамантычным, задуменным. Аўтар вершаў незабыўнага “Майскага вальса”, што гучыць кожнае свята, стваральнік сотні лірычных і патрыятычных песень (“Абеліскі”,”Памяць сэрца” і інш.), паэт-франтавік Міхаіл Ясень, як жывы, глядзіць на тых, хто прыходзіць памянуць яго.

Песні Міхаіла Ясеня выконвалі Віктар Вуячыч, Яраслаў Еўдакімаў, Ігар Сарокін. Ён супрацоўнічаў з 50 кампазітарамі: Эдуардам Зарыцкім, Ігарам Лучанком, Леанідам Захлеўным, Дзмітрыем Смольскім і інш.

З песняй на словы Міхаіла Ясеня “Памяць сэрца” Віктар Вуячыч і Ігар Лучанок перамаглі на Усесаюзным конкурсе эстрады ў 1966 годзе, што паспрыяла развіццю ўсяго песеннага жанру на Беларусі.

Яго песні былі надзвычай папулярнымі пва ўсім Савецкім Саюзе, а іх сціплы аўтар усё жыццё працаваў на інжэнерных пасадах. Фірма “Мелодыя” не аднойчы выпускала пласцінкі з яго творамі, але славай надзяляліся пераважна спевакі і кампазітары.

jasen-7.JPG

Міхаіл Ясень (Міхаіл Аронавіч Гольдман) нарадзіўся 18 жніўня 1924 года ў Мінску ў яўрэйскай сям’і. Да вайны ён жыў з бацькамі і сястрой ў адным пакоі камунальнай кватэры на вуліцы К. Маркса. У яго памяці захавалася шмат гістарычных падзей. У 1934 годзе з дзіцячай дэлегацыяй хлопчык вітаў удзельнікаў першага з’езда беларускіх пісьменнікаў. Яму пашчасціла бачыць кіраўнікоў урада, партыйных дзеячаў Галадзеда, Гікалу, Чарвякова. Пазней яго вельмі ўразіла сустрэча з Якубам Коласам.

Міхаіл скончыў 8 класаў і вучыўся ў будаўнічым тэхнікуме. 22 чэрвеня 1941 года ён знаходзіўся на занятках па геадэзіі ў раёне сёняшняга парку Чалюскінцаў, калі трывожны голас дыктара аб’явіў аб пачатку вайны. Разам з маці, яе сястрой і дачкой яны дайшлі да Барысава і паспелі сесці ў апошні цягнік, які ішоў на ўсход.

Праз некаторычас сям’я апынулася ў Сталінградзе. Там Міхаіл працаваў на метызным заводзе, які выпускаў прадукцыю для фронту.

У 1942 годзе 18-гадовы юнак быў прызваны ў войска і патрапіў на Волхаўскі фронт у 854-ты артылерыйскі полк 286-й стралковай дывізіі. Фронт праходзіў праз мясцовасць, пакрытую балацявінамі, імхамі, лесам і тарфянікамі. Частыя бамбёжкі і артабстрэлы, віскат мін і глухое буханне снарадаў, вогненыя трасы аўтаматных куляў.  Там засталіся ляжаць сябры, пра якіх паэт потым напіша кранальныя радкі. Маладому байцу давялося ўдзельнічаць у цяжкіх баях пры прарыве блакады Ленінграда, ваяваць на поўначы Расіі.

Тады, у 1945-м, выратавалі яго мужнасць і адвага,  добрая фізічная падрыхтоўка, бо з дзяцінства займаўся спортам, рабіў практыкаванні са штангай. А таксама вера ў тое, што зноў удасцца пабачыць родны горад, сям’ю, абняць бацькоў. На шчасце, яны засталіся жывымі. Міхаіл вярнуўся ў Мінск, сустрэўся з бацькамі і пачуў сумную навіну, што яго дзядзька Навум з жонкай загінулі ў гета.

Міхаіл скончыў на выдатна школу працоўнай моладзі і паступіў у Мінскі палітэхнічны інстытут. Па спецыяльнасці ён працаваў інжэнерам-канструктарам ў інстытуце “Прамтранс НДІ праект”. А ў душы яго гучала музыка і паэзія! Днём стаяў за кульманам, вечары прысвячаў сямейным клопатам і толькі ноччу знаходзіў гадзіны для творчай працы.

 jasen-2.JPG  jasen-1.jpg

Ён дзяліўся сваімі паэтычнымі творамі з кампазітарамі і спевакамі, якія ахвотна ўключалі ў свой рэпертуар яго песні. Сваім баявым сябрам па 854-й дывізіі Міхаіл Ясень прысвяціў кнігі вершаў і песень: “Письмо из 45-го”, “Война. Любовь. Победа”. Усе падзеі вайны, якія не раз вярталіся ва ўспамінах, выліліся ў палымяныя радкі.

Сорок пятый! Сорок пятый!
Не померкнет эта дата!
Станет сказкой и легендой,
Будет песней жить в сердцах!
О солдатах,
О сержантах,
О комдивах и комбатах,
Мир у смерти отстоявших,
Наших братьях и отцах!

Міхаіл Аронавіч быў вельмі шчырым, таварыскім, міралюбным чалавекам. Меў цёплыя адносіны з жонкай Элай Навумаўнай і сынам Леанідам, шчыра сябраваў з паэтамі і пісьменнікамі – Адамам Русаком, Генадзем Бураўкіным, Рыгорам Барадуліным.

М. Ясень вельмі любіў свой горад і прысвяціў яму шмат лірычных вершаў і песень: “На трактарным сосны шумяць”, “Калі гучыць мелодыя любві”,     “Вы спявайце для нас, салаўі”.

Рассыпаў майскі вечар
Зоркі ў сіні час,
І наш цудоўны Мінск нібы зачараваны,
Сваёй мелодыяй ён запрашае нас,
Ён кліча да любові вясною закаханых.

Яму пісалі з удзячнасцю і тэлефанавалі з ветэранскіх арганізацый, знаёмыя і сябры з Расіі, Ізраіля, ЗША, яго запрашалі на выступленні і паэтычныя вечарыны.

У 2003 годзе Міхаіл Ясень быў узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Республікі Беларусь за заслугі ў развіцці нацыянальной культуры.

9 Мая 2006 года Міхаіл Аронавіч пайшоў на святочнае шэсце ветэранаў, быў у цэнтры хвалюючых падзей, эмацыйна ўспрыняў урачыстасць. Назаўтра душа яго адляцела з жураўлінай чарадой, а сам паэт назаўжды застаўся звязаны з Вялікай Перамогай, якую ён набліжаў і ўслаўляў у сваіх вершах. Зноў закружыць над зямлёй у святочныя дні “Майскі вальс”, загучыць і “Беларуская рапсодыя” цудоўнага паэта, чалавека светлай душы Міхаіла Ясеня.

Гэта Беларусь, наша Беларусь,
Дзіўнай музыкай кліча ў даль вякоў,
Гэта Беларусь, наша Беларусь,
Кажа: Мір вам ды любоў!

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская, фота аўтара.

Чытайце таксама:
Майскі вальс

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам