ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Таямніцы жыцця звычайных прадметаў і механізмаў праз творчы погляд аўтара
Новыя сустрэчы ў межах праекта “Па-за вернісажам”

Луіза Глюк. Пакуль зямлю засцілалі пялёсткі

Луіза Глюк. Пакуль зямлю засцілалі пялёсткі
Іншыя навіны

Нарадзілася 22 красавіка 1943 года ў Нью-Ёрку, вырасла на Лонг-Айлендзе.

Яе бацька, паспяховы бізнесмен, быў яўрэйскім імігрантам з Венгрыі. У юнацтве змагалася з анарэксіяй і іншымі праблемамі, якія пераадолела пры дапамозе псіхааналізу. Паэзія Луізы была адзначана шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі ЗША, сярод якіх – прэмія Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў (1985), Пулітцэраўская прэмія (1993) і Нацыянальная кніжная прэмія (2014). Жыве ў Кембрыджы, штат Масачусетс, выкладае ў Ельскім універсітэце.


Пакуль зямлю засцілалі пялёсткі
Са зборніка "Дзікі касач" (1992)

Дзікі касач

Скончыліся мае пакуты,
і адчыніліся дзверы.

Паслухай: тое, што ты завеш смерцю,
я памятаю.

Зверху чуваць было гоман,
                    шорах сасновых галін.
Потым нічога. Слабы бляск сонца
на сухое паверхні.

Гэта жахліва – вось так выжываць,
са свядомасцю,
пахаванай у цёмнай зямлі.

Потым гэта прайшло:
                тое, чаго ты баiшся, – быць
душой без магчымасці гаварыць,
усё раптоўна мінула, і жорсткая глеба
толькі крыху скаланулася. І, як мне падалося,
птушкі заварушыліся ў нізкіх кустах.
Ты, што не памятаеш
пераходу з іншага свету,
кажу табе, я зноў магу гаварыць: усё,
што вяртаецца з забыцця, вяртаецца,
каб знайсці свой голас:

з глыбі майго жыцця пырснуў
моцны ручай, цёмна-сіні
цень на лазурнай вадзе.

Ютрань

Недасягальны Ойча, калі мы толькі былі
выгнаныя з неба, ты змайстраваў
яго копію, месца, адрознае тым,
што павінна было правучыць нас,
а ў іншым такое ж – аднолькавая прыгажосць,
прыгажосць без выбару...
                            Але навука да нас не дайшла.
Самотныя, мы спусташалі адно аднаго.
Гады цемры цягнуліся следам;
мы па чарзе працавалі ў садзе,
і першыя слёзы залівалі нам вочы,
пакуль зямлю засцілалі пялёсткі,
адны цёмна-чырвоныя, іншыя – колеру цела...

Мы зусім не думалі пра цябе,
пра таго, каму вучыліся пакланяцца.
Мы проста ведалі:
                       не ў чалавечай натуры любіць
толькі тое, што дорыць любоў.

Красавік

Ніхто не адчайваецца так, як я...

У гэтым садзе вам няма месца
з такімі думкамі, з дакучнымі
знешнімі знакамі: мужчына
старанна праполвае цэлы лес,
жанчына кульгае і не хоча пераапрануцца
ці памыць галаву.

Думаеце, мне не ўсё роўна,
ці размаўляеце вы між сабой?
Але вы мусіце зразумець,
што я чакаю лепшага ад дзвюх істот,
надзеленых розумам:
калі не шчырага клопату адно пра аднаго,
то хаця б паразумення.
Гора падзелена паміж вамі,
паміж вашым родам, каб я
пазнаваў вас, як глыбокі блакіт
адзначае пралеску,
бель – лясную фіялку.

Фіялкі

Бо ў нашым свеце
нешта заўсёды схавана,
малое і белае,
малое і, як той казаў,
чыстае. Мы не бядуем,
як ты бядуеш,
мілы гаспадар, што пакутуе;
ты заблукаў не больш за нас,
пад дрэвам глогу,
пад глогам, які трымае
цвёрда падносы з перламі.
Што прывяло цябе да нас,
каб мы цябе навучылі?
Хаця ты кленчыш і плачаш,
сціскаеш свае вялікія рукі,
ва ўсёй сваёй велічы ты не ведаеш
нічога пра сутнасць душы,
што ніколі не памірае:
беднае смутнае боства,
альбо ў цябе яе і не было,
альбо ты яе і не страціш.

Вячэрня

Нават так, як з’явіўся Майсею,
бо мне ты патрэбны, ты з’яўляешся мне,
але вельмі рэдка. Я жыву збольшага ў цемры.
Магчыма, ты вучыш мяне, як быць
чулай на кожны пробліск святла.
Ці, як паэтаў, цябе натхняе адчай.
Няўжо гора змушае цябе адкрыць мне сваю натуру?
Сёння апоўдні ў рэчыўным свеце,
якому звычайна ты дорыш сваё маўчанне,
я забралася на маленькі пагорак між дзікіх чарніц,
у метафізічным спуску,
                                   як заўжды на маіх шпацырах.
Ці я зайшла досыць глыбока,
                                   каб ты мяне пашкадаваў,
як часам шкадуеш тых, хто пакутуе,
і ўзнагароджваеш іх дарункамі духу?
Як ты і чакаў, я не паглядзела ўгору.
Таму ты сышоў да мяне, да маіх ног:
не васковым лісцем чарніц,
                                    а сваёй палымянай істотай,
цэлым выганам у агні, а далей –
чырвонае сонца не заходзіла і не падымалася...
Я не была дзіцянём: я знайшла карысць у ілюзіях.

Пераклад з англійскай Аляксандры Пятровіч.

Крыніца: Звязда

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам