ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Бібліятэчны семінар у Мёрах
Выхаваныя вайной: фатаграфіі, лісты, успаміны

“Маленькі прынц” Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры “прызямліўся” ў Мінску

“Маленькі прынц” Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры “прызямліўся” ў Мінску
Іншыя навіны

Французскі мультфільм “Маленькі прынц” пакажуць на беларускай мове ў Мінску, Гродне, Магілёве і Гомелі, расказаў на перадпаказе анімацыйнай карціны кіраўнік праекта “Беларускія ўік-энды” Андрэй Кім.


Для гледачоў сталіцы сустрэча з “Маленькім прынцам” запланавана на бліжэйшыя выхадныя: 23–25 чэрвеня ў кінатэатры “Масква” адбудуцца вячэрнія сеансы французскага мульфільма ў беларускім агучванні.

Як вядома, праект “Беларускія ўік-энды” дае магчымасць паглядзець у кінатэатры замежныя фільмы на беларускай мове. Пачынаючы з сакавіка ў кінатэатры “Масква” дэманстраваліся тры падобныя фільмы. Гэта анімацыйная стужка “Тайна Келс”, постапакаліптычны блокбастар “Кніга Ілая” і трагікамедыя “Пакуль не згуляў у скрыню”. У час трох уік-эндаў адбылося 10 кінасеансаў, якія наведалі амаль 5 тысяч гледачоў. Праект таксама цікавы для інтэрнэт-карыстальнікаў: беларускія трэйлеры да фільмаў “Тайна Келс”, “Кніга Ілая” і “Пакуль не згуляў у скрыню” набралі больш як 1,26 млн праглядаў. Але толькі з “Маленькага прынца” пачынаецца выхад праекта за межы сталіцы, пра што марылі аўтары праекта першапачаткова.

Сёння можна гаварыць пра дэманстрацыю мультфільма ў трох абласных цэнтрах рэспублікі, а восенню гэтага года, паводле слоў Андрэя Кіма, “Беларускія ўік-энды” плануецца арганізаваць у шэрагу гарадоў рэспублікі. Для гледачоў рыхтуецца беларускамоўная версія прыгодніцкага фільма 2017 года пра Сярэднявечча. Фільм будзе цікавы як дзецям і падлеткам, так і дарослым, упэўнены Андрэй Кім.

Арганізатары праекта зрабілі перадпаказ “Маленькага прынца” вечарам 20 чэрвеня на даху офіса velcom у Мінску. Госці трапілі ў атмасферу казачнай планеты Маленькага прынца, дзе з’явіўся сам герой мультфільма і Лётчык на самалёце.

Глядач не толькі яшчэ раз мог акунуцца ў гісторыю пра Маленькага прынца, але і даведацца яе працяг. Персанажы мультфільма гавораць па-беларуску галасамі такіх акцёраў, як Ганна Хітрык, Святлана Цімохіна, Дзмітрый Бейнарт-Саладуха, Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімір Глотаў.

Перад сеансам запрошаным прэзентавалі перавыданне знакамітай кнігі Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры ў беларускамоўным перакладзе Ніны Мацяш. “Маленькі прынц” – найбольш чытаемая кніга з твораў на французскай мове, прызнаная таксама самай лепшай кнігай ХХ стагоддзя ў Францыі.

Пераклады “Маленькага прынца” існуюць на 300 мовах і дыялектах. Першае выданне “Маленькага прынца” на беларускай мове ўбачыла свет у 1989 годзе. Цяпер толькі некалькі экзэмпляраў даступны для чытачоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Таму ў складзе серыі “Добрая кніга” пры падтрымцы кампаніі velcom з’явілася перавыданне “Маленькага прынца” на беларускай мове.

Як расказаў на прэзентацыі начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў, значную частку тыражу плануецца перадаць у бібліятэкі беларускіх сярэдніх школ. “«Маленькі прынц» – гэта адзін з самых вядомых і самых глыбокіх твораў сусветнай літаратуры. І пераклад Ніны Мацяш выдатна перадае ўсе нюансы гэтага тэксту ў беларускім гучанні. Спадзяюся, дзякуючы перавыданню кнігі яшчэ больш чытачоў, дарослых і маленькіх, змогуць ацаніць глыбіню гэтага твора і прыгажосць беларускай мовы”, – сказаў ён.

Крыніца: БелТА

Чытайце таксама:

Навіны

Да 180-годдзя загадкавага Альгерда Абуховіча

6 Жні 2020

У гісторыю беларускай літаратуры Альгерд Рышардавіч Абуховіч (псеўданім Граф Бандынэлі, даты жыцця 6 жніўня 1840 – 22 жніўня 1898) увайшоў як паэт, пісьменнік-рэаліст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі.

Па старонках беларускага календара

Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі

5 Жні 2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, найбуйнейшым інфармацыйным цэнтры рэспублікі, сабрана максімальная колькасць аб’ектыўнай інфармацыі пра нашу краіну. Новая тэматычная выстава “Беларусь сёння” адкрылася ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Кніжныя выстаўкі

Беларускія кнігі перададзены аўтаноміі беларусаў Расіі

5 Жні 2020

3 жніўня ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі перададзена ў дар больш за 300 асобнікаў беларускіх выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пра папаўненне фондаў бібліятэкі ўнікальнымі выданнямі – у эфіры тэлеканала СТБ

4 Жні 2020

У рамках дабрачыннага праекта “Кнізе – другое жыццё”, які ажыццяўляецца кампаніяй ТАА “БЕЛГІПС-ЭКА”, фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся чатырма каштоўнымі фаліянтамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Радзіма і яе лёс: асэнсаванне творчасці Рыгора Барадуліна

4 Жні 2020

Юныя чытачы актыўна прынялі ўдзел у конкурсе да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які арганізавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Прадстаўляем частку творчых работ канкурсантаў, прысвечаных тэме “Радзіма і яе лёс”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пра бібліятэку анлайн і “жыўцом” – на тэлеканале “РТР-Беларусь”

3 Жні 2020

У сувязі з успышкай каранавіруснай інфекцыі Нацыянальная бібліятэка Беларусі была зачынена. Аднак супрацоўнікі “алмаза ведаў” не дазволілі сабе расслабіцца ў гэты перыяд, бо пачаўся пік вучэбнай дзейнасці – уся праца праводзілася ў рэжыме анлайн.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чытай на мове: сусветная літаратура па-беларуску

4 Жні 2020

Інтарэс да кніг на беларускай мове павялічваецца з кожным годам. Прычым, чытачы не абмяжоўваюцца нашай класікай – попыт ёсць і на сусветную літаратуру ў перакладзе. Многія замежныя бестселеры можна знайсці на рускай, але ж выдавецтвы ўсё больш публікуюць па-беларуску.

Аўтарскі погляд

111