ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Веліч Цярплівасці: зборнік апавяданняў “Пялёсткі” Уладзіміра Дубоўкі
Беларускія кнігі ў дар Цэнтру беларускай культуры ў Даўгаўпілсе

На хвалях свята

На хвалях свята
Іншыя навіны

Літаратурны музей Петруся Броўкі святкуе 40-гадовы юбілей.

Лiтаратурны музей Петруся Броўкi размяшчаецца ў былой кватэры народнага паэта Беларусі. Яна знаходзіцца ў самым цэнтры сталіцы – на вуліцы Карла Маркса, 30. Цікава, што ў гэтай кватэры павінен быў жыць Аркадзь Куляшоў, але ў апошні момант адмовіўся ад прапановы, і жыллё перайшло Петрусю Броўку. Тут ён жыў з 1951 года аж да апошніх дзён. Паэта не стала 24 сакавіка 1980-га, а 10 ліпеня таго ж года ў кватэры быў адкрыты музей. Сёння ў яго фондах захоўваецца больш за 25 тысяч экспанатаў. Ёсць і вельмі ўнікальныя рэчы. Загадчык філіяла ДУ “Літаратурны музей Петруся Броўкі” Наталля Мізон расказвае:

– Адзін з самых цікавых экспанатаў – тэлевізар, зроблены ў 1955 годзе. Петрусю Броўку яго падарыў Саюз пісьменнікаў да 50-гадовага юбілею. Гэту рэч знайшлі на дачы паэта ў Ждановічах у 2017-м.

Brouka.jpg

Прыцягваюць увагу наведвальнікаў рэчы, прывезеныя са згарэлага дома пісьменніка на Ушаччыне. На жаль, пасля пажару засталіся толькі манішка і тканы рукамі маці пояс. Гэтыя экспанаты пераносяць наведвальнікаў музея ў бесклапотнае дзяцінства славутага пісьменніка. Шмат прадстаўлена ў экспазіцыі чамаданаў Петруся Броўкі. Вядома, што паэт вельмі любіў падарожнічаць і наведаў больш за 30 краін свету. У той жа час Броўка быў вельмі гасцінным. Шмат людзей пабывала ў яго доме. Часта заходзіў да паэта і Пётр Машэраў. У кватэры пісьменніка быў тэлефон, які звязваў яго з Домам Урада.

На жаль, юбілей Лiтаратурнага музея Петруся Броўкi з-за пандэміі не атрымаецца адсвяткаваць масава. Але яго супрацоўнікі знайшлі спосаб як – скарыстаўшы магчымасці новых тэхналогій. Запусцілі віртуальны праект, дзякуючы якому людзі з розных краін могуць прачытаць верш Броўкі на роднай мове, размясцілі ў сацыяльных сетках інфармацыю пра дзейнасць музея, яго супрацоўнікоў, творчасць пісьменніка. А восенню плануецца правесці канферэнцыю, прысвечаную Петрусю Броўку.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам