ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларускія кнігі – у Чарнігаве
Значок, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу

На завяршэнне 100-га сезону Купалаўскі тэатр пакажа легендарную “Паўлінку” ў Лідскім замку

На завяршэнне 100-га сезону Купалаўскі тэатр пакажа легендарную “Паўлінку” ў Лідскім замку
Іншыя навіны

У рамках святкавання 100-га сезона і адмыслова ў рамках праекту “Ліда – культурная сталіца Беларусі” Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа славутую “Паўлінку”. Паказ адбудзецца ў завяршэнні 100-га сезона Купалаўскага тэатра 31 ліпеня ў Лідскім замку.

Яскравы, насычаны і запамінальны 100-ы юбілейны сезон Купалаўскага тэатра скончыцца на значнай ноце. У завяршаючы вечар спектаклі Купалаўскага тэатра пройдуць адразу ў двух гарадах Беларусі: у Мінску на Камернай сцэне пакажуць кранальную “Зямлю Эльзы”, а ў Лідзе – сапраўдны сімвал тэатра “Паўлінку”.

 zyamlya-1.jpg  zyamlya-2.jpg  zyamlya-3.jpg

Легендарны спектакль “Паўлінка”, які з’яўляецца неад’емнай часткай рэпертуару Купалаўскага тэатра з 1944 года, завітае да жыхароў Ліды як шчыры падарунак на Дзень горада ад купалаўцаў. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжэту, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы і выдатнага майстэрства выканаўцаў.

 paulinka-1.jpg  paulinka-2.jpg paulinka-3.jpg  

“Паўлінка” Л. Літвінава на працягу дзесяцігоддзяў з’яўляецца візітоўкай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Што тычыцца пакаленняў артыстаў, нават у ролі самой Паўлінкі выступілі ўжо больш за 10 артыстак, некаторыя з якіх выконвалі ролю на працягу многіх сезонаў і, захоўваючы традыцыйны малюнак ролі, стварылі адметныя характары: як кажуць, у кожнага пакалення гледачоў – свая Паўлінка. Напрыканцы 2019 года “Паўлінка” была ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Купалаўскі тэатр шчыра запрашае жыхароў Ліды і гасцей горада на паказ аднаго з самых знакамітых спектакляў Беларусі ў гістарычным месцы – Лідскім замку. Паказ можна наведаць бясплатна.

Крыніца: Новы час

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам