ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пра навіны музейнай справы: агляд беларускіх газет 1916–1922 гг.
Як жыць у музеі

Ноч музеяў – 2021: Гістарычны калапс

Ноч музеяў – 2021: Гістарычны калапс
Іншыя навіны

Свет ніколі не будзе ранейшым…

Здаецца, што прадчуванні нечага нявытлумачана жахлівага і назаўсёднага лётаюць у паветры… Згодныя з гэтым? А акадэмік Мікалай Нікольскі (знакаміты сусед Петруся Броўкі, якому ўпершыню адкрыта выстава ў музеі), пэўна, не пагадзіўся б. Бо гісторыя, якой ён прысвяціў сваё жыццё, сцвярджае, што ад часоў старажытнага Вавілона і да сучаснасці свет няспынна, няўрымсліва змяняўся. І, як паказвае практыка, развіццё, рух, і нават разбурэнне звычайна з’яўляюцца пачаткамі для лепшага.

Таму захоўвайце спакой і прыходзьце 22 мая ў Літаратурны музей Петруся Броўкі на “Ноч музеяў – 2021: Гістарычны калапс”, каб зірнуць на наш свет вачыма непрадузятага гісторыка! Здабыткі разумнейшых цывілізацый Месапатаміі, мудрасць Рымскай імперыі, міфалогія Кітая, фальклор Беларусі будуць вашымі праваднікамі ў свет навуковага мыслення. Безумоўна, у самай загадкавай і захапляльнай форме.

Праграма

18.00 – лекцыя “Становішча Элеўсінскіх містэрый у Рымскай імперыі ў I–V стст. н.э.” (Аляксандр Бадылевіч, магістр гістарычных навук).

Вы даведаецеся аб містычных культах антычнасці, у прыватнасці, кульце пакланення Персефоне. Як з’явіўся культ, што ўвайшло ў яго рытуальную практыку, як склаўся лёс прыхільнікаў культа пасля таго, як грэчаскія полісы ўвайшлі ў склад Рымскай імперыі, якое месца яны занялі ў рымскім грамадстве і рымскай уладзе, а таксама як зніклі Элеўсінскія містэрыі на сыходзе Рымскай імперыі.

19.30“Проста аб складаным: (не)канферэнцыя аб гісторыі старажытнаўсходніх грамадстваў”.

Discussio mater veritas est – у дыскусіі нараждаецца ісціна. Спецыяльна запрошаныя гісторыкі Ілля Лапушанскі і Віктар Дзядкоў публічна падыскутуюць пра гісторыю старажытнаўсходніх цывілізацый. Станьце ўдзельнікам навукова-папулярнай (не)канферэнцыі.

21.30 – лекцыя “Шыфраваныя пачуцці ў беларускіх народных песнях” (Марына Дубень, салістка фальклорна-этнаграфічнага ансамблю “Багач”).

Беларускі фальклор – адзін з напрамкаў навукі, які цікавіў акадэміка Нікольскага. Але ці ўсё так проста і зразумела з нашымі народнымі спевамі? Часам, нашыя продкі праз песні выказвалі ўсё тое, што нельга было казаць наўпрост. Марына Дубень распавядзе, як беларусы шыфравалі ў народных песнях самыя салодкія фантазіі і сараматную палкасць.

А таксама:

“Прадказанні будучыні ў старажытным Вавілоне”

У старажытным Вавілоне практыкаваліся розныя спосабы варажбы і прадказання будучыні. Некаторыя з іх будуць зразумелымі для сучасніка. Такія, як тлумачэнне сноў, астралагічныя прадказанні. Але нешта можа падацца і жахлівым. Напрыклад, варажба на вантробах жывёл.

Менавіта у Вавілоне з’явілася першая вядомая калода для варажбы – Зікурат. Гэта былі невялічкія гліняныя таблічкі з клінапіснымі подпісамі і малюнкамі, кожны з якіх меў сваю сімволіку.

У Ноч музеяў кожны жадаючы зможа зірнуць у таямніцы сваёй будучыні пры дапамозе больш сучаснага аналага Зікурата – карт Таро.

“Гукі старажытнасці, ці Як бы вы гучалі на шумерскай мове”

Шумерская мова – адна з мёртвых моў, аднак па часе свайго жыцця яна пераўзыходзіць многія сучасныя еўрапейскія мовы. З’явіўшыся ў 3000 годзе да н.э., яна праслужыла сродкам камунікацыі для народаў Усходу аж да І ст. да н.э. Падчас Ночы музеяў вы пазнаёміцеся з гісторыяй фарміравання шумерскай мовы і з тым, як яна была структаравана, дапаможам вам скласці сваё імя на гэтай старажытнай мове.

Чэлендж “Як прыручыць дракона”

Драконы – фантастычныя істоты, якія ва ўсе часы вабілі чалавечую фантазію. У кітайскай культуры драконы з’яляюцца сімвалам добрага пачатку – Ян. Падчас Ночы музеяў усім жадаючым прапануецца паглыбіцца ў старажытнакітайскае прыкладное мастацтва арыгамі і злажыць дракона ўсяго толькі з аднаго аркуша. Задача не з простых, таму першы, хто ўступіць у схватку з аркушом і з гонарам паставіць на стол прыручаную пачвару, атрымае спецыяльны прыз – памятную цішотку ад нашага музея.

Настолка “Растлумач мне, калі ласка!”

Колькі сінонімаў ці асацыяцый вам трэба, каб ваш сябар зразумеў і вымавіў у адказ: “Гэта аловак”? А колькі слоў вы можаце такім чынам растлумачыць за хвіліну? Падчас Ночы музеяў усе жадаючыя атрымаюць магчымасць весела і цікава праверыць сваю эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову ў настолцы “Растлумач мне, калі ласка!”. Вам спатрэбіцца ўменне тлумачыць словы з дапамогай добрага настрою, а таксама сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў. Колькасць гульцоў неабмежаваная!

Квэст “Пасланні продкаў”

У Ноч музеяў прыходзьце ў музей і станьце сапраўдным шукальнікам скарбаў! Як самастойна, так і разам з сябрамі вы зможаце пазнаёміцца з рознымі тыпамі пісьменнасці нашых далёкіх продкаў, вывучыць схованкі, разгадаць шыфры і нават – атрымаць бессмяротнасць. Але памятайце – за кожным няправільным крокам назіраюць і таму трэба быць пільнымі – каб разгадаць пасланні продкаў…

Час праходжання – 30 хвілін.


Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 363 97 50, 342 09 81.

Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Навіны

У бібліятэцы адбыўся адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы”

24 Чэр 2021

24 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся рэспубліканскі адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы” з анлайн-падключэннем рэгіёнаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

24 Чэр 2021

22 чэрвеня 2021 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 97 зацверджаны вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сярэдневяковая паэзія, якая абавязкова вам спадабаецца

24 Чэр 2021

Сярэдневякоўе зачароўвае. Пышныя рыцарскія турніры, высакародныя дамы, легенды пра караля Артура, чума, у рэшце рэшт! Антураж больш чым захапляльны, але мы з ім знаёмыя ў асноўным па празаічных творах. А як наконт паэзіі? Сапраўднай сярэдневяковай паэзіі. Апранайцеся ў латы, доблесныя аматары вершаў: сёння мы ўспомнім пра сем неверагодных еўрапейскіх паэтаў і гераічныя эпасы, якія вы палюбіце з першага позірку.

Аўтарскі погляд

Перасоўная выстава “Лясная песня” адкрылася ў Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Рэспублікі Казахстан

22 Чэр 2021

Прэзентацыя інфармацыйна-ілюстрацыйнага праекта “Лясная песня” ў горадзе Нур-Султан была прымеркавана да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Чэр 2021

«Тэатр, як вядома, мае звычай зацягваць у сябе людзей, як зачараваны лес». Думаецца, праўдзівасць гэтага радка з рамана «Вялікае падарожжа Малой» пацвердзіць аўтарка Алена Папова. Ведаюць яе не толькі як драматурга, чые п'есы ідуць па ўсім свеце, перамагаюць на прэстыжных міжнародных конкурсах, але і як адметнага празаіка. «Таямнічы код прозы Алены Паповай» – гучала ў загалоўку адной з рэцэнзій.

Навіны бібліятэк

22 Чэр 2021

19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Большасць твораў, напісаных аўтарам, – аповесці, дзеянне якіх адбываецца ў час Вялікай Айчыннай вайны. У іх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця. Быкаў на свае вочы бачыў вайну, таму так ярка і эмацыянальна яму ўдавалася перадаць увесь цяжар ваенных гадоў. Прапануем вам пяць кніг народнага пісьменніка Беларусі, якія праславілі беларускую літаратуру на ўвесь свет.

Навіны бібліятэк

24 Чэр 2021

Наш сёньняшні госьць – знаны дасьледчык беларускае даўніны Сяргей Тарасаў. Справай усяго яго жыцьця стала вывучэньне гісторыі Полацкага княства. А яго новая кніга «Еўфрасіньня, Офрасіньня, Афрасіньня Полацкая. Яе час, яе Крыж» ужо выклікала вялікі розгалас і нават стала сэнсацыяй для многіх чытачоў.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам
111