ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
"Стойкі алавяны салдацік" у "Мультчытайцы"
75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Новыя кнігі пабачылі свет у Выдавецкім доме “Звязда”

Іншыя навіны

Павел Гушынец. “Прыгоды Букі Злюкі: у пошуках козы Ностры”

gushinec.jpg

У кнізе апісваюцца займальныя прыгоды Букі Злюкі. З бліскучым гумарам аўтар распавядае пра шматлікія перыпетыі галоўнай гераіні, якая ў пошуках бабулінай козы Ностры знаходзіць сяброў і даведваецца вельмі шмат новага. Кніга будзе цікавая як дзецям, так і іх бацькам.

Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.

Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара”

hadasevich.jpg

Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх адбылася з кампаніяй дзяўчатак, а другая – з хлапчуковым хаўрусам. Пазнаёміцца з жахліўчыкамі могуць самыя смелыя, бо толькі яны здолеюць дачытаць да канца і не будуць баяцца выключаць святло на ноч.

Што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчаткі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была… Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры.

А з хлопчыкамі адбылася містычная гісторыя, калі яны адпачывалі летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган… А калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!

Інэса Плескачэўская “Без «железного занавеса»”

pleskachevskaya.png

Кніга “Без «железного занавеса»” створана на аснове аднайменнага праекта, які на працягу 2014–2019 гадоў публікаваўся ў газеце “СБ. Беларусь сегодня”.

Аўтар пабывала ў Германіі (былой ГДР), Чэхіі і Славакіі (былой Чэхаславакіі), Венгрыі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі, сустракалася з рознымі людзьмі: кiраўнiкамi дзяржаў і ўрадаў у той час, бізнесменамі, эканамістамі, артыстамі і мастакамі, простымі жыхарамі.

Гэта – кніга пра кардынальныя змены ва Усходняй Еўропе, пра тое, як змяніліся палітыка, эканоміка, культура і жыццё простых людзей. Гэта аповед з першых вуснаў пра тое, як гэта было – жыць у эпоху пераменаў, пра тое, што было пасля, пра надзеі, радасці, перамогі, расчараванні і “паслясмак” рэвалюцыі.

Эсміра Ісмаілава “Амаль. Прынцэса Сельвы”

amal.jpg

Гэта казачная аповесць аб дзіўным месцы, роўнага якому па прыгажосці ў свеце няма. У самым сэрцы непраходных джунгляў у індзейскім племені жыве дзяўчынка па імені Амаль. Яна смелая і адважная, добрая і вельмі смешная. І кожны дзень прыносіць ёй новыя прыгоды – неверагодныя і захапляльныя. Гэты твор, поўны дакладных апісанняў таямнічых лясоў Амазоніі, можа стаць тонкім правадніком для дзяцей і іх бацькоў у свет дзікай прыроды і натуральнай прыгажосці.

Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.

Крыніца: Звязда
Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам