ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Чым здзівіў “Элемента” на Ночы музеяў-2018
У нагу з часам: адбылася канферэнцыя па пытаннях інавацыйнага развіцця сферы культуры

Пабачыла свет кніга вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”

Пабачыла свет кніга вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”
Іншыя навіны

У выдавецтве “Кнігазбор” у серыі “Кнігарня пісьменніка”, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў, пабачыла свет кніга вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”.

Ужо болей за чатыры гады назад пайшоў з жыцця майстар беларускага верша, таленавіты мастак слова, а кнігі яго і зараз прыходзяць да чытача. Відаць, у гэтым і заключаецца неўміручасць сапраўднага мастацтва – калі дыялог з чытачом, гледачом вядзецца незалежна ад нейкіх штучных намаганняў. Адным словам, жыццё Рыгора Барадуліна ў літаратуры прадаўжаецца. Калі быць дакладнымі, то кніга яго твораў, адрасаваных дзецям, выйшла ў падсерыі “Каляровы ровар”. Наклад па сённяшнім часе досыць прыстойны – 1000 экзэмпляраў. Ілюстрацыі да зборніка зрабіла Лізавета Лянкевіч.

Можна нават знаёмства з кнігай раскласці на дзве часткі: першая – чытанне бацькамі для дзяцей ці чытанне самімі дзецьмі, а другая – разгляданне малюнкаў, якія мне асабіста падаюцца надзвычай красамоўнымі і істотна пашыраюць прастору тэкстаў, уплываюць на іх засваенне.

“Вулей ёсць // такі вясёлы, // пчолы // з гэтага вулля // прывядуць цябе // да школы...” Лепшага пачатку і не прыдумаеш! Адразу разумееш, чаму паэт пайшоў па шляху такога параўнання: азбука – вулей. Літары – пчолы. Чытаем ад паэта-настаўніка Рыгора Барадуліна: “Літары // ад А да Я – // пчолак дружная сям'я // носіць мёд у соты ведаў, // просіць, каб усё ты ведаў...” Прыдумак у паэта-штукара хапае. Непаседлівыя літары вядуць у кнізе сваё жыццё: Д дрэсіруе дога, Ёрш... сагравае лёд, Ж апякуецца жнівом, перавязвае жытні сноп і яшчэ шмат што робіць. З зубрам блукае ў пушчанскай завеі. Чытаць кароткія, лаканічныя мініяцюры, паяднаныя адным клопатам, – суцэльнае задавальненне, сапраўдная асалода судакранання з роднай мовай, роднымі словамі.

Вось дзе пераконваешся, што кніга з'яўляецца падарункам. Гэтым разам – падарункам бацькоў дзецям, якія яшчэ толькі-толькі пачынаюць жыць клопатам чытання.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: Звязда

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам