ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Чаму Паўліна Мядзёлка крыху расчаравалася ў Купале?
Канцэрт класічнай музыкі

Пабачыць свет новая кніга пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча

Пабачыць свет новая кніга пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча
Іншыя навіны

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” неўзабаве пабачыць свет кніга “Максім Багдановіч” з серыі ЖЗЛБ, у якой “год за годам праз успаміны, лісты, дакументы, цытаты з даследванняў, невядомыя творы раскрываецца жыццё геніяльнага паэта”. Выданне прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння класіка.

У кнізе прадстаўлены, як ужо знаёмыя факты, так і тыя, што ўводзяцца ва ўжытак упершыню. Параскіданыя па шматлікіх выданнях звесткі, сабраныя побач адпаведна храналогіі, задаюць новы ракурс, раскрываюць унутраныя матывы і даюць адказы на многія загадкі. Да таго ж, выданне мае больш за сотню фотавыяў, некаторыя з іх адкрыліся зусім нядаўна. Спадзяёмся, што кніга будзе карыснай усім аматарам творчасці Максіма Багдановіча і спадабаецца самаму шырокаму колу аматараў беларускай літаратуры.

Падрыхтоўкай займаліся супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. А дырэктар музея Міхал Бараноўскі займаўся ўкладаннем:

Гэта быў сапраўды вялікі кавалак работы – рады, што ён даведзены да лагічнага завяршэння. Роля ўкладальніка кніжкі для мяне новая і адказная. Часам прыходзілася даваць свае, даволі спрэчныя, інтэрпрэтацыі і на ўласную рызыку адбіраць і суадносіць храналагічна той ці іншы ўрывак. Усе справядлівыя заўвагі пастараюся ўлічыць у будучым, бо фармат кнігі дазваляе ёй быць незавершанай і адкрытай для новых звестак, а яны сто адсоткаў будуць. Кніжка больш публіцыстычная чым навуковая, але што да саміх тэкстаў, змешчаных у кнізе, то стараліся максімальна арыентавацца на першакрыніцы і арыгінальныя дакументы.

У продажы кніга “Максім Багдановіч” з серыі ЖЗЛБ з’явіцца праз два тыдні. Набыць яе можна будзе як у кнігарнях, так і непасрэдна ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Крыніца: Budzma.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам