ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У бібліятэцы адсвяткавалі Каляды
Выбарчае заканадаўства і выбары ў сучасным свеце

Падарачная скрыначка

Падарачная скрыначка
Іншыя навіны

11 студзеня ў дзіцячым пакоі займальна і пазнавальна для ўдзельнікаў прайшлі творчыя заняткі “Падарачная скрыначка”.

Хлопчыкі і дзяўчаткі зрабілі з каляровага кардону арыгінальную яркую скрыначку ў тэхніцы накладной аплікацыі. Элементамі ўпрыгажэння сталі выразаныя з фаамірану, каляровай паперы і фольгі сняжынкі і кветкі.

Заняткі спрыялі развіццю дробнай маторыкі і творчага ўяўлення ў дзяцей.

Актыўныя фізкультхвілінкі і гульні з загадкамі пра зіму стварылі ва ўсіх добры настрой.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам