Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на прэзентацыю “Паэты планеты: ад старажытнасці да авангарда”.
Выступоўцы: Лявон Баршчэўскі, Ігар Крэбс, Зміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Алесь Разанаў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. А таксама першая ў свеце паэтка акадская царэўна Энхедуанна, старажытнагрэчаскія паэты Архілох і Анакрэон, славенец Срэчка Косавел, партугалец Фернанду Песоа, паляк Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, швед Гунар Экелёф.
Прагучаць пераклады з Вільгельма Мюлера Васіля Сёмухі, а таксама пераклады з Дмытра Паўлычкі Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.
Усяго дзевяць новых кніг серыі “Паэты планеты” ды старыя зборнікі з гэтай серыі.
Ірландскія песні ад Алеся Камоцкага.
Запрашаем 27 снежня а 19-й гадзіне (вул. М.Багдановіча, 7а).
Уваход вольны!
Тэлефон для даведак: (8 017) 334 42 69.
Крыніца: Новы час