ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Новы нарматыўны дакумент для бібліятэк Беларусі
Будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 15 гадоў!

Помнікі Быкаву і Барадуліну ва Ушачах адкрыюць 19 чэрвеня

Помнікі Быкаву і Барадуліну ва Ушачах адкрыюць 19 чэрвеня
Іншыя навіны

“Людзі даволі аператыўна сабралі грошы – больш за 11 тысяч долараў. Ужо пачаўся мантаж бюстаў пісьменнікаў”, – распавядае журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка.

Крыху больш за год таму Глеб прапанаваў Ушацкаму райвыканкаму ўсталяваць у цэнтры горада помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Абодва нарадзіліся тут, на Ушаччыне. У верасні 2020-га, атрымаўшы згоду і ўсе неабходныя дакументы, Лабадзенка напісаў пра свой поспех у “Фэйсбук” і прапанаваў неабыякавым беларусам далучыцца да збору сродкаў. І вось, 15 чэрвеня ў цэнтры Ушачаў пачаліся мантажныя працы.

“Заслаўская фірма «Гранітны свет» з вялікай зніжкай зрабіла шыкоўныя пастаменты, – працягвае Лабадзенка. – Вось-вось яны будуць усталяваныя. Адкрыццё адбудзецца 19 чэрвеня, акурат да Дня народзінаў Васіля Быкава”.

Аўтары помнікаў творцам, якія нарадзіліся на Ушаччыне, – скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, архітэктар Віктар Карака.

ovSASlb29q0.jpg

Васіль Уладзіміравіч Быкаў – Народны пісьменнік Беларусі і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан. Большасць яго твораў – гэта вайсковыя аповесці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека на мяжы жыцця і смерці.

Рыгор Іванавіч Барадулін (таксама вядомы як Дзядзька Рыгор) – народны беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Больш за 20 гадоў аддаў выдавецтву “Мастацкая літаратура”. Быў адным са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра.

Крыніца: Еўрарадыё

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам