ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Сімвал галантнага веку
Колкая праца, але рукі залатыя!

Прадзед сучасных фатографаў Ян Булгак

Прадзед сучасных фатографаў Ян Булгак
Іншыя навіны

Высокі чалавек з пільным позіркам і выразнымі вусамі абапіраецца на штаціў з фотаапаратам. Прадзед сучасных фатографаў, Ян Булгак, быў вядомым у Еўропе фотамастаком, тэарэтыкам фотасправы, публіцыстам.

Творчая спадчына фотамайстра ахоплівае розныя жанры і кірункі: пейзажы, помнікі гісторыі і архітэктуры, партрэты. Акрамя таго, ён праявіў сябе зацікаўленым этнографам, фалькларыстам, таленавітым літаратарам.

Jan_Bulhak-3.jpg

Ян Булгак нарадзіўся 6 кастрычніка 1876 года ў вёсцы Асташын на Наваградчыне. Пасля заканчэння гімназіі вучыўся на філасофскім факультэце Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У 1899 годзе з прычыны фінансавых цяжкасцей ён перасяліўся ў маёнтак, атрыманы ў спадчыну ад стрыечнага дзеда Адама Грынеўскага. Тут ён непасрэдна заняўся фатаграфіяй і стаў сапраўдным майстрам. У 1910 годзе ўпершыню ўдзельнічаў у сусветнай фотавыстаўцы ў Бруселі.

У Вільні ў 1911 годзе мастак Фердынанд Рушчыц прапанаваў яму стаць гарадскім фатографам. Ян Булгак адчыніў фотастудыю, фатаграфаваў архітэктурныя помнікі Вільні і імкнуўся захаваць на здымках прыгажосць горада. Доўгія гады ён прысвяціў выкладанню фатаграфіі ва ўніверсітэце, напісаў некалькі кніг по фотамастацтве. У 1915 годзе выйшаў альбом у 6 тамах “Літва ў здымках Яна Булгака”. Ён выразна здымаў Навагрудак і Мір, Нясвіж і Свіцязь, Крэва і Вілейку, Тракай і Вільню.

Jan_Bulhak-4.jpg

Памятны камень Яну Булгаку быў усталяваны ў вёсцы Пярэсека пад Мінскам. Урачыстая падзея адкрыцця мемарыяльнай дошкі адбылася 6 кастрычніка, у дзень народзінаў фотамайстра, на месцы былой сядзібы Я. Булгака ў прысутнасці прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, мастацкіх калектываў, прадстаўнікоў Згуртавання беларускай шляхты.

Jan_Bulhak-1.jpg

На пачатку імпрэзы гасцей сагравалі спевамі і заахвочвалі да танцаў “Крупіцкія музыкі”, шчырыя словы прамовіў Мікола Котаў. Выступленні працягнуў фальклорны тэатр “Матуліна хата”.

Да прысутных з прывітальнымі словамі звярнулася старшыня Міханавіцкага сельскага савета Святлана Давальцова. Яна падзякавала за карысную ініцыятыву, якая зацікавіла мясцовых жыхароў.

Jan_Bulhak-2.JPG

“Ідэя ўшанаваць памяць Яна Булгака з’явілася ў мяне тры гады таму, – падзяліўся з прысутнымі спадар Францішак Жылка, прадпрымальнік, дырэктар ТАА “ФРА-МІЛ”. – Я хацеў захаваць памяць пра тых таленавітых людзей, якія нарадзіліся і жылі на нашай зямлі, і сталі вядомымі ва ўсім свеце. Больш за 30 гадоў я даглядаю алею, якая засталася ад сядзібы. Мне ўдалося ачысціць і аднавіць гэту мясціну. Камень давялося прывезці з Мінскага раёна з дапамогай суседзяў – Ірыны і Дзмітрыя. Вядомы беларускі скульптар Валеры Калясінскі пагадзіўся выканаць мемарыяльную дошку”.

Пра літаратурную дзейнасць Яна Булгака распавяла даследчыца і перакладчыца, дацэнт БДУ Ірына Багдановіч: “Я займалася перакладам на беларускую мову паэмы Яна Булгака «Мая Зямля». На яе старонках знайшла радкі пра страчаны рай: маляўнічыя куткі прыроды, шляхецкія фальваркі з партрэтамі продкаў і гадзіннікамі. Ян Булгак праявіў сябе таленавітым літаратарам!”

Jan_Bulhak-5.jpg

На імпрэзе прысутнічала маладая даследчыца Маргарыта Петухова. Яна цікавілася абставінамі жыцця фотамайстра: “Ян Булгак пачаў рабіць першыя фотаздымкі фотаапаратам сваёй жонкі Ганны. Гэты былі выявы навакольных двароў, здымкі блізкіх людзей. У яго аб’ектыў патрапілі і мясцовыя жыхары. Потым ён адчыніў тут, у Пярэсецы, мастацкую фотастудыю”.

“Пярэсека, якая была закінутай многія гады, можа стаць цікавым турыстычным аб’ектам, дзе ёсць пра што распавесці нашым людзям і шматлікім турыстам з іншых краін. Няхай гэта места вабіць нас усіх, каб мы яшчэ прыязджалі сюды!” – адзначыў старшыня Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская.

Матэрыял апрацаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Скот Кэрал: “Беларусь стала нам вельмі дарагой”

23 Кас 2019

На працягу тыдня знаходзіўся ў нашай краіне з візітам знаны навуковец з ЗША, кіраўнік “Групы даследавання рукапісаў”, гісторык і археолаг, доктар філасофіі Скот Кэрал. Летась ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паспяхова прайшла міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, куратарам якой ён з’яўляўся.

Навіны бібліятэк

Святло зоркі, вернутае праз стагоддзе

22 Кас 2019

17 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”, адна з чатырох запланаваных да 120-годдзя таленавітага літаратуразнаўцы.

Аўтарскі погляд

14 Май 2008

Вялікі ўклад у развіццё літаратурнай бібліяграфіі краіны, распрацоўку яе методыкі, даследаванне жыцця і творчасці славутага беларускага паэта М. Багдановіча ўнесла выдатны бібліёграф, літаратуразнаўца, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Барысаўна Ватацы (14.05.1908 – 03.08.1997).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

22 Кас 2019

У Беларусь польская інтэрвенцыя пачалася ў канцы лютага 1919 года. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польскай дзяржавы на чале з Юзэфам Пілсудскім разглядала Беларусь у якасці яе неад'емнай часткі. Ужо ў першай палове сакавіка 1919 г. польскімі войскамі былі захоплены гарады Брэст, Слонім, Ваўкавыск, Скідзель, Шчучын, Пінск. Праз месяц польскія войскі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі Заходні фронт і захапілі Ліду і Баранавічы, а 21 красавіка – Вільню.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

21 Кас 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111