ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пра культурную спадчыну нашай краіны – у дакументальным праекце АНТ “Беларусь. Сталенне”
“Трэба дома бываць часцей”: асэнсаванне творчасці Рыгора Барадуліна

Прайшоў пекла і выжыў

Іншыя навіны

Знакаміты беларускі навуковец Гаўрыла Гарэцкі нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета ў сям’і Івана і Еўфрасінні Гарэцкіх. У нашай гісторыі ён вядомы як геолаг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. З яго сям’і выйшаў і вядомы беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі – старэйшы брат Гаўрылы.

Гаўрыла і Максім Гарэцкія.jpg
Гаўрыла і Максім Гарэцкія

У 1914 годзе Гаўрыла Гарэцкі паступіў у Гора-Горацкую каморніцка-агранамічную вучэльню. У 1917–19 гадах супрацаваў з Беларускай секцыяй студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту. У 1923-м ажаніўся з Ларысай Парфяновіч. У 1924-м скончыў Пятроўскую (Ціміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў дацэнтам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, дырэктарам Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі.

Гаўрыла Гарэцкі з жонкай Ларысай і сынам Усяславам.jpg
Гаўрыла Гарэцкі з жонкай Ларысай і сынам Усяславам. 1928 г.

Упершыню Гарэцкі быў арыштаваны чэкістамі ў верасні 1922 года ў Маскве, але праз месяц вызвалены. 24 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па справе так званай “Працоўнай сялянскай партыі”, неўзабаве пазбаўлены звання акадэміка. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 30 мая 1931 як “кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да вышэйшай меры пакарання – расстрэлу. Але ў чэрвені прысуд заменены на 10 гадоў савецкага канцлагеру. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКУС Карэла-Фінскай АССР.

Гаўрыла Гарэцкі ў турме.jpg
Гаўрыла Гарэцкі ў турме. Мінск, 1930 г.

Вызвалены датэрмінова 5 кастрычніка 1934 года. Зноў арыштаваны ў кастрычніку 1937-га, праз тры месяцы вызвалены. У 1938 годзе арыштаваны чарговы раз. 8 мая 1938 асуджаны да расстрэлу. Больш за год прабыў у турме, але цудам застаўся жывым. Гаўрыла Гарэцкі – гэта чалавек, які прайшоў пекла савецкіх турмаў і сапраўды ацалеў.

Пазней жыў у розных мясцінах Расіі, праводзіў iнжынерна-геалагiчныя даследаванні перад узвядзеннем гiдратэхнiчных збудаванняў: Цымлянская, Горкаўская, Ніжне-Камская ГЭС і іншыя.

Рэабілітаваны 22 красавіка 1958 года ваенным трыбуналам. У 1969-м разам з сям’ёй вярнуўся настала ў Мінск. Меў двух сыноў. Адзін з іх – Радзім Гарэцкі – таксама выдатны вучоны і грамадскі дзеяч. Доўгачаканае спатканне з Бацькаўшчынай па-сапраўднаму акрыліла вучонага, надало яму новай творчай энергіі.

Гарэцкі быў адноўлены ў званні акадэміка. Многія гады працаваў загадчыкам аддзела (з 1977 лабараторыі) геалогіі і палеапатамалогіі антрапагену Інстытуту геахіміі і геафізікі АН БССР. Навуковыя даследзіны Гаўрылы Гарэцкага былі прысвечаны эканамічнай геаграфіі, геалогіі антрапагену і інжынернай геалогіі. Распрацаваў асновы палеапатамалогіі – навукі пра рэкі мінулага. Апублікаваў больш за 160 навуковых прац – па фальклоры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай лясной гаспадарцы, археалогіі. Стварыў таксама невялікі расейска-беларускі слоўнік. Памёр Гаўрыла Гарэцкі 20 лістапада 1988 года ў Мінску.

Пахаваны на сталічных Паўночных могілках. На магіле помнік аўтарскай працы скульптара Валяр’яна Янушкевіча. У 2002-м годзе ў “Беларускім кнігазборы” выйшаў том выбраных твораў Гаўрылы Гарэцкага. Апроч іншага там змешчана і частка эпісталярнай спадчыны навукоўца і беларускага грамадскага дзеяча.

Аўтар публікацыі: Уладзімір Хільмановіч.
Крыніца: Новы час

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам