ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Экранны дайджэст. Новыя старонкі класікі
Як імёны класікаў уплываюць на лёс бібліятэк?

Прэзентацыя “Таямніц Мірскага замка”

Прэзентацыя “Таямніц Мірскага замка”
Іншыя навіны

У г.п. Мір святкуюць першую гадавіну адкрыцця замкавага комплексу. З гэтай нагоды адбыўся святочны канцэрт, а таксама прэзентацыя кнігі Анатоля Бутэвіча “Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам”.


Напярэдадні прэзентацыі аўтар кнігі – пісьменнік, краязнаўца і журналіст Анатоль Бутэвіч – расказаў “Звяздзе” пра новае выданне.

– Мірскі замак ужо адчынены, але кніг пра яго сёння няма ніякіх, за выключэннем буклетаў і паштовак, – шкадуе Анатоль Іванавіч. – Звычайна ў такіх выпадках патрэбны кнігі на любы густ – і для дзяцей, і для дарослых, і для турыстаў: сваіх і замежных. І ў Вільнюсе, і ў Кракаве, і ў Варшаве – дзясяткі кніг пра гэтыя гарады і іх замкі. Таму зусім несправядліва, што Мірскі замак заставаўся трохі абдзелены ўвагай.

Але мая кніга не толькі пра замак, але і пра сам Мір. Мы чамусьці забыліся, што Мір да сярэдзіны мінулага стагоддзя быў горадам. Па-другое, з Мірам звязаны такія гістарычныя падзеі, якія патрабуюць асобных кніжак. Напрыклад, мы таксама забыліся пра тое, што ў гады ВКЛ Мір быў цыганскай сталіцай. Пра гэта ў кнізе я трошкі пішу. У той час, калі ў Нясвіжы жыў наш “беларускі барон Мюнхгаўзен” князь Караль Станіслаў Радзівіл, якога звалі Пане Каханку, у Міры “княжыў” цыганскі кароль Ян Марцінкевіч – там была яго рэзідэнцыя. Чаго толькі не вынаходзілі гэтыя незвычайныя асобы!

Варта згадаць і вядомую на ўсю Еўропу Мірскую яўбрэйскую акадэмію ешыву (ешыбот), што існавала з 1815 года. Тут спасцігалі рэлігійныя прамудрасці каля 250 юнакоў з Англіі, Германіі, Швецыі, Даніі, Галандыі, нават з Амерыкі і Канады.

З Мірскім замкам звязаны выдатныя (і часам дзіўнаватыя) асобы. Сярод іх – арап (як я назваў яго) князя Святаполк-Мірскага. Прывезены з Цэйлона ў Мір, гэты замежны служка быў ахрышчаны з Джона на Івана (князь быў яго хросным бацькам). Чалавек цікавы, але лёс трагічны: памёр ад запалення крыві пасля ўкусу ваўка, якога князь Святаполк-Мірскі трымаў у звярынцы.

Другая выдатная асоба – Васіль Іванавіч Святаполк-Мірскі. Ён прыехаў з Амерыкі і жыў у замку. З ім звязана столькі прыгод, што хопіць не на адну кнігу. А пра некаторыя з іх – у кнізе “Таямніцы Мірскага замка”.

Будзе цудоўна, калі і далей мы з вамі будзем чытаць новыя кнігі пра Мір і пра Мірскі замак. Той матэрыял, да якога я дакрануўся, – толькі маленькая часцінка з таго, што можна пісаць. З Мірам звязана вельмі многа старонак, а колькі легендаў атуляе замкавыя сцены!..

– Чаму ў падзагалоўку кнігі вы згадваеце А. Міцкевіча?
– Кніга была ўжо амаль гатова, калі для сябе я нечакана адкрыў, што замак Гарэшкаў з паэмы “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча – гэта апісанне нашага Мірскага замка. Хоць слова “Мір” там няма, але досыць перачытаць паэму яшчэ раз, каб пераканацца, што замак, апісаны ў паэме, – Мірскі. Напісаў А. Міцкевіч і пра шматлікіх гаспадароў Нясвіжскага і Мірскага замкаў – князёў Радзівілаў. Толькі ўявіце, колькі яшчэ таямніц тоіць у сабе Мірскі замак!

Кнігу пра Мірскі замак я лічу пачаткам. Цяпер па заказе выдавецтва “Літаратура і мастацтва” збіраю матэрыял для чарговай кнігі – пра Нясвіж. Папярэдняя назва: “Нясвіж вядомы і невядомы. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем”.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам