ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Падарожжа ў краіну кошак
У бібліятэцы адсвяткавалі 150-годдзе з дня нараджэння Лесі Украінкі

Рабочыя сустрэчы. Беларускую паэзію прэзентуе Нацыянальная бібліятэка краіны

Рабочыя сустрэчы. Беларускую паэзію прэзентуе Нацыянальная бібліятэка краіны
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча намесніка генеральнага дырэктара, старшыні Міжнароднай Асацыяцыі беларусістаў Алеся Сушы з дырэктарам – галоўным рэдактарам Выдавецкага дома «Звязда», галоўным рэдактарам газеты «Звязда» Алесем Карлюкевічам. Размова была прысвечана арганізацыі шэрагу сумесных праектаў па прэзентацыі кніжных навінак Выдавецкага дома «Звязда» ў Нацыянальнай бібліятэцы.  

У апошні час у выдавецтве пабачылі свет кнігі такіх сучасных беларускіх пісьменнікаў, публіцыстаў, як Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская, Інэса Плескачэўская, Ірына Карнавухава, Ягор Конеў, Кацярына Хадасевіч-Лісавая…

Алесь Суша прапанаваў правесці цыкл мерапрыемстваў у рэжыме афлайн і анлайн адначасова, каб прэзентаваць паэтычныя зборнікі, што выйшлі ў «Звяздзе» апошнім часам, ‒ кнігі Анатоля Сыса, Генадзя Бураўкіна, Леаніда Дранько-Майсюка. «І ў нашай бібліятэцы ёсць спецыфічны чытач, які прыходзіць наўмысна, каб пачытаць паэзію, звярнуцца да новых паэтычных кніг», ‒ заўважыў пры гэтым Алесь Аляксандравіч.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.

Крыніца: Созвучие

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам