ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У Міжнародны дзень роднай мовы прадстаўлены рукапісны пераклад Евангелля брата Якуба Коласа
Віртуальная чытальная зала для бібліятэк Брэста

Самыя важныя словы

Самыя важныя словы
Іншыя навіны

21 лютага – Дзень роднай мовы. Высвятляем самыя важныя словы для беларусаў.

У 1999 годзе ЮНЕСКА абвясцiла 21 лютага Днём роднай мовы. Больш за шэсць тысяч гаворак i дыялектаў налiчваецца сёння ў нашым разнастайным свеце. Але ёсць сярод iх словы, якiя адгукаюцца цеплынёй у сэрцы кожнага беларуса, тыя, што на роднай мове. Напярэдаднi свята мы паспрабавалi вызначыць самыя важныя словы беларусаў.

Рыгор Сiтнiца, старшыня Беларускага саюза мастакоў:

“Каханне” i “бацькаўшчына” – вось нашы самыя галоўныя словы. Хаця найперш усяго – “каханне”. Вельмi люблю яшчэ словы “мiласэрнасць” i “сумленне”, але “каханне” ўсе ж большае па вазе, змяшчае ў сабе ў тым лiку i гэтыя азначэннi. Наогул, каханне, на мой погляд, – сапраўдная вiзiтоўка беларусаў.

Анатоль Ярмоленка, народны артыст:

“Шчырасць”. Iмкнуся быць шчырым усюды. I на сцэне, i ў жыццi.

Мiхаiл Фiнберг, кiраўнiк Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра:

– Кожнае слова на роднай мове для мяне важкае i значнае. 21 лютага – гэта ў тым лiку i мой дзень нараджэння. З 1993 года, ад першага фестывалю беларускай песнi i паэзii ў Маладзечне, я iмкнуся захаваць усе прыгожыя словы, створаныя нашымi паэтамi, усе мелодыi, на якiя яны натхнiлi нашых кампазiтараў.

Алег Молчан, кампазiтар:

– На беларускай мове добра атрымлiваюцца дзве рэчы: па-першае, у нас вельмi прыгожая лiрыка. Напрыклад, слова “кветка” – для мяне як для кампазiтара-песеннiка яно гучыць вельмi прыемна, музычна. Вельмi люблю слова “шанаваць”, яно змяшчае вялiкую колькасць сэнсаў. Ды i “шаноўнае спадарства” гучыць выдатна, лепш, чым любыя ladies and gentlеmens.

А яшчэ па-беларуску добра жартаваць, таму што ў нашай мове шмат яркiх слоў. Мяне бавяць словы-перакруты, як я iх называю: напрыклад, калi на рускай “тарелка”, то ў нас “талерка”. А паколькi беларуская, руская i ўкраiнская мовы пайшлi з аднаго кораня, у нас шмат агульных слоў, але iх значэннi часам зусiм супрацьлеглыя, i гэта таксама цiкава.

Таццяна Гаранская, мастацтвазнаўца:

“Матуля”. Слова, якое згадваеш i ў самыя цяжкiя, i ў самыя светлыя, хвалюючыя хвiлiны: “Ой, матулечка мая!”.

Андрэй Хадановiч, паэт i перакладчык:

– Мне вельмi падабаецца, што па-беларуску ёсць два розныя словы – “любоў” i “каханне”. I эратычныя пачуццi не блытаюцца ў нас з любоўю да ежы або да радзiмы. “Каханне” – файнае слова! Хаця i “любоў” нiшто сабе.

Вячаслаў Бандарэнка, пiсьменнiк:

– Мой фаварыт – слова “мiлагучны”. Шкада, што па-руску нельга казаць “милозвучный”, такога проста няма. А беларускае слова выдатнае, яно быццам абдымае сабою ўсю Беларусь.

Яўген Перлiн, тэлевядучы, каментатар конкурсу “Еўрабачанне”:

– Любiмае – “дабрабыт”. Таму што ўсё добрае, што ёсць у свеце, змешчана, па сутнасцi, у адным слове: i матэрыяльнае, i духоўнае. Дарэчы, гэта слова зараз для мяне вельмi актуальнае, бо лiтаральна нядаўна я пераехаў у новую кватэру i ўвесь гэты час займаўся яе ўладкаваннем i абсталяваннем. I першае, што жадалi мне госцi, якiя прыходзiлi на ўваходзiны, – дабрабыту.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам