ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нарачанскi чараўнiк
Кнігі з асабістай калекцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі перададзены ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шлях даўжынёй у эпоху

Шлях даўжынёй у эпоху
Іншыя навіны

Гэтаму чалавеку давялося надоўга перажыць большасць са свайго пакалення, што загiнула ў крывавых вiрах эпохi. У юнацтве ён быў адным з сяброў легендарнага лiтаратурнага аб’яднання “Маладняк”, а памёр ужо ў незалежнай Беларусi. Звалi яго Аляксандр Каратай. Але ў гiсторыi лiтаратуры ён застаўся як Максiм Лужанiн, паэт, пiсьменнiк, сцэнарыст, перакладчык, якi нарадзiўся 110 гадоў таму ў вёсцы Прусы Слуцкага павета.

Меў агульны псеўданiм “Шаўцы”

1920-я. Вясковая моладзь едзе ў гарады. Атрымлiвае адукацыю, творча сцвярджаецца. На выступы маладых беларускiх паэтаў збiраюцца тысячы слухачоў. Аляксандр Каратай паступае ў Мiнскi педiнстытут, далучаецца да лiтаратурнага працэсу. Тады i ўтварылася цiкавае лiтаратурнае трыа пад агульнай назвай “Шаўцы” — Пятро Глебка, Паўлюк Трус i Максiм Лужанiн. Юныя паэты выпускалi газету “Чырвоны прамень”.

З будучай жонкай пазнаёмiўся на пасяджэннях “Маладняка”

У 1925 годзе Максiм Лужанiн стаў сябрам “Маладняка”. Ён – прыгожы, плячысты, дзёрзкi, падобны да Маякоўскага i знешне, i манерай чытання. Разам з сябрамi пяройдзе ва “Узвышша”. На лiтаратурных тусоўках Аляксандр бачыцца з прыгожай iнтэлiгентнай дзяўчынай – дачкой мiнскага чыгуначнiка-немца, падчарыцай дырэктара школы. Звалi прыгажуню Яўгенiя Пфляўмбаум. Васемнаццацiгадовая Яўгенiя ўжо мела свой паэтычны зборнiк – на трох з паэткамi Зiнаiдай Бандарынай i Наталляй Вiшнеўскай. Яўгенiя закахалася ў Аляксандра Каратая. Яна яшчэ не ведала, што наступны яе зборнiк выйдзе толькi праз шэсцьдзясят гадоў.

У 1931 годзе Пятро Глебка сцвярджаў, што Максiм Лужанiн належыць да “групы спадарожнiкаў правага крыла” – пiсьменнiкаў, якiя “найбольш былi пад уплывам буржуазнай iдэолёгii”. Лужанiн “перабудаваўся” i быў залiчаны Глебкам да “левага крыла”.

Быў сасланы ў Сiбiр

У 1933-м Лужанiна арыштавалi разам з iншымi “ўзвышэнцамi”. Давялося пабываць у “амерыканцы” – унутранай турме ГПУ. Там у зняволеных маладых паэтаў была прыкмета: калi голуб на акно сядзе галавой да камеры – некага яшчэ прывядуць, павернецца хвастом – некага забяруць з рэчамi. Лужанiна саслалi на два гады ў Сiбiр, у Марыiнск. Яўгенiя Пфляўмбаум паехала за iм. Працавала настаўнiцай, насiла мужу перадачы праз сумёты.

Удзельнiчаў у абароне Сталiнграда

Пасля вызвалення Лужанiн апынуўся ў Маскве. Там тады жылi бацькi яго жонкi. А калi пачалася вайна, паэта прызвалi ў армiю. Давялося ўдзельнiчаць у абароне Сталiнграда, дзе быў паранены. Лужанiн у аповесцi “Добры хлопец Дзiк” успамiнаў: “За адзiн момант я ўявiў сваё нядоўгае жыццё на вайне. Пажары, што гасiў у Маскве пасля першых бамбёжак. Выблiскi ад залпаў «кацюш» пад Катлубанню, ад якiх па стэпе беглi шасцiпалыя кiпцюры агню, падпальваючы небакрай i ўсю прастору за небакраем. Непрытомнасць пасля мiнамётнага налёту, калi, засыпаны зямлёю, не мог паварушыцца, шпiталь у Iванаве”.

Быў асабiстым сакратаром Якуба Коласа

Пасля вайны Лужанiн i Яўгенiя Пфляўмбаум вярнулiся ў Мiнск. I нечакана Аляксандр Каратай зрабiўся асабiстым сакратаром Якуба Коласа. На гэтай пачэснай пасадзе – яна называлася “рэферэнт Акадэмii навук” – правёў шмат гадоў, але галоўнае, пасябраваў з сям’ёй Коласа. Вынiкам плённай сумеснай працы стала кнiга “Колас расказвае пра сябе”, за якую аўтар атрымаў Дзяржаўную прэмiю.

Kolos.jpg

Яўгенiя Пфляўмбаум i Якуб Колас

Святкаваў “трайны” дзень нараджэння

Так сталася, што дзень нараджэння Максiма Лужанiна – 2 лiстапада, у Яўгенii Пфляўмбаум – 1 лiстапада, у Якуба Коласа – 3 лiстапада. А тут яшчэ i свята Дзяды, якое прыпадае на 2 лiстапада. Таму ўсё святкавалi за адным разам. Лужанiн расказваў, што калi быў жывы Колас, то хадзiлi адзiн да аднаго ў госцi, i на стале заўсёды прысутнiчалi грыбы – i Колас, i Лужанiн былi зацятымi грыбнiкамi. Да апошнiх сваiх дзён Аляксандр Амвросьевiч, якi перажыў i Якуба Коласа, i жонку, адзначаў тры днi нараджэння разам.

Большасць перакладаў за яго рабiла жонка

У апошнiя гады свайго жыцця Максiм Лужанiн займаўся тым, што прыводзiў да ладу творчую спадчыну жонкi. Яна пiсала ўсё жыццё, кожны дзень, але нiколi не друкавалася – у доме мусiў быць адзiн паэт. Таму i першая асобная кнiга выйшла, калi аўтарцы было 86 гадоў. Яшчэ ў адным Максiм Лужанiн хацеў аднавiць справядлiвасць. У яго бiблiяграфii шмат перакладаў класiкi на беларускую мову. Дык вось Яўгенiя Эргардаўна, выдатны стылiст, якая з дзяцiнства валодала рознымi мовамi, сапраўдны аўтар амаль усiх гэтых перакладаў, i “Клiма Самгiна” Горкага, i “Маладой гвардыi” Фадзеева, i “Гора ад розуму” Грыбаедава, i “Вiшнёвага саду” Чэхава, i твораў Байрана. Лужанiн тлумачыў, што падпiсваў пераклады сваiм прозвiшчам, бо як сябар Саюза пiсьменнiкаў меў куды вышэйшыя ганарары.

Перанёс у Амерыцы iнфаркт

У 1968 годзе Максiм Лужанiн удзельнiчаў у рабоце XXIII сесii Генеральнай асамблеi ААН. I раптам – iнфаркт. Лужанiн патрапiў у амерыканскi шпiталь, дзе яго паставiлi на ногi. Вiдаць, каб выправiць непрыемны казус, ён напiсаў твор “Рэпартаж з рубцом на сэрцы”, дзе апiсаў рэалii буржуазнай краiны вельмi змрочна, згадаўшы i расiзм у дачыненнi да чорнаскурай медсястры, i галадаючых iндзейцаў, i бяздомных жабракоў у ценi хмарачосаў.

У 1970-х Лужанiн стаў заслужаным дзеячам культуры дзвюх краiн – БССР i Польскай Народнай Рэспублiкi.

Незадоўга да смерцi пераклаў “Чорнага чалавека” Ясенiна

I сам Максiм Лужанiн быў выдатным стылiстам, шмат зрабiў для развiцця беларускай мовы. У яго ёсць выдатныя вершы. Незадоўга да смерцi ён пераклаў верш Сяргея Ясенiна “Чорны чалавек”. Атрымалася цудоўна.

Памёр Максiм Лужанiн у 2001 годзе, не дажыўшы трох тыдняў да 92 гадоў. Месца для пахавання сябе i жонкi доўга выбiраў сам. Iх магiлы – на могiлках ля вёскi Паперня пад Мiнскам.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Чытайце таксама:

Жыццё з рубцом на сэрцы

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам