ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аб урачыстым вечары да 130-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа
Перадача ў дар кніг з Ірана

Што такое кніга-аўтамабіль?

Што такое кніга-аўтамабіль?
Іншыя навіны

Цягам года ў Лідзе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Кнізе. А адна незвычайная кніжная выстаўка працуе ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі.


Яна мае назву “Падарожжа ў свет кнігі” і размясцілася ў літаратурным аддзеле. Асноўнымі экспанатамі з’яўляюцца кнігі, створаныя сваімі рукамі, – так званы хэнд-мэйд.

У экспазіцыі, да прыкладу, можна ўбачыць “незвычайныя” кнігі, выкананыя, натуральна, у адным экзэмпляры. Тут ёсць кніга-святлафор з правіламі дарожнага руху, кніга-гармонік з калыханкамі, кніга-замак з гісторыяй Лідскага краю, кніга-кошык з цікавымі загадкамі, кніга-аўтамабіль з узорамі транспартных сродкаў... Усе гэтыя выданні падрыхтаваны творчай групай педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі Лідчыны.

Для стварэння іншых кніг выкарыстаны разнастайныя матэрыялы: прыкладам, выданне, зробленае пры дапамозе насовак, знаёміць з загадкамі, кніга-гербарый змяшчае на мешкавіне ўзоры злакавых раслін, кніга на дысках дае першыя веды па нотнай грамаце… Ёсць нават кніга, створаная пры дапамозе пластмасавых дошчачак, а на некаторых старонках іншых самаробных выданняў малюнкі выкананы пры дапамозе круп: грэчкі, рысу, кукурузы, проса...

А яшчэ ўсе наведвальнікі выстаўкі, завітаўшы ў музей, адразу трапляюць у казку, па якой можна падарожнічаць разам з кнігай-тэатрам, кнігай-калабком, кнігамі-цацкамі, кнігамі-сюрпрызамі... Не варта і казаць, што выстаўка карыстаецца вялікім попытам у жыхароў і гасцей Ліды, якія завітваюць сюды ўсёй сям’ёй.

Крыніца: газета “Культура”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам