ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
28 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі
27 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

Спектаклі Купалаўскага тэатра з 27 сакавіка па 2 красавіка можна паглядзець анлайн

Спектаклі Купалаўскага тэатра з 27 сакавіка па 2 красавіка можна паглядзець анлайн
Іншыя навіны

Некаторыя спектаклі з рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з 27 сакавіка па 2 красавіка гледачы змогуць убачыць анлайн.

“Тыдзень Купалаўскага online” арганізаваны ўпершыню. Як адзначыў генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, мэта праекта – стварыць дадатковыя магчымасці, каб азнаёміцца з шэдэўрам тэатральнага мастацтва сусветнага ўзроўню не толькі жыхарам Беларусі, але і прадстаўнікам беларускай дыяспары за мяжой, суайчыннікам, якія па розных прычынах знаходзяцца за мяжой, і ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай.

Старт праекта запланаваны на 27 сакавіка – Міжнародны дзень тэатра. У гэты вечар гледачы змогуць убачыць візітку Купалаўскага тэатра – спектакль “Паўлінка”. Прамы эфір будзе даступны з любой прылады ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету без аўтарызацыі. 29 сакавіка будзе трансліравацца запіс спектакля “Школа падаткаплацельшчыкаў” – яркая і іранічная французская камедыя паводле твора Луі Вернэя і Жоржа Бера.

31 сакавіка гледачам стане даступны прагляд запісу спектакля “Вельтмайстар-акардэон” – папулярнага спектакля-канцэрта паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна з удзелам аркестра Купалаўскага тэатра. Запіс спектакля з рэпертуару Камернай сцэны “Ураджай” гледачы ўбачаць 2 красавіка. Адметная пастаноўка Дзмітрыя Цішко створана паводле твораў аднаго з самых вядомых сучасных беларускіх драматургаў Паўла Пражко.

Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў будуць даступны на сайце тэатра і ў сацыяльных сетках.

Крыніца: Наша ніва

Чытайце таксама:

РТБД распачаў анлайн-трансляцыі сваіх спектакляў

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам