ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Святло і паветра мастака Пятра Шарыпы
Больш за 9 000 кніг: падведзены вынікі года ў кнігавыдавецкай сферы

Стартаваў праект «Кнігі Беларусі. Год 2019»

Стартаваў праект «Кнігі Беларусі. Год 2019»
Іншыя навіны

Учора ў выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі стартаваў праект «Кнігі Беларусі. Год 2019». Яго арганізатарам выступіла Міністэрства інфармацыі сумесна з Нацыянальнай кніжнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Гэты год для айчыннага кнігавыдання стаў вельмі плённым: больш за 520 суб'ектаў кнігавыдання, дзякуючы якім сёлета выдадзена звыш 9 тысяч кніг агульным тыражом больш за 20 мільёнаў экзэмпляраў. На выстаўцы прадстаўлены менавіта найлепшыя кнігі 2019 года.

– Сённяшняя сустрэча – гэта даніна павагі нашым майстрам прыгожага пісьменства, літаратарам, кнігавыдаўцам і ўсім тым людзям, якія робяць значны ўнёсак у развіццё айчыннай літаратуры і культуры ў цэлым. Прэзідэнт нашай краіны падкрэслівае, што культура – гэта падмурак, на якім фарміруецца і развіваецца нацыя. І якраз такі кніжнае слова, слова пісьменніка займае ў гэтым няпростым працэсе адметнае месца. Таму вельмі важна, у тым ліку і на дзяржаўным узроўні, падтрымліваць кнігавыдавецкую справу, спрыяць яе пашырэнню, ствараць належныя ўмовы для папулярызацыі кніжнага чытання, – адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч. – І трэба сказаць, што беларускую кнігу паважаюць і ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Пра гэта яскрава сведчаць вынікі міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» краін СНД, дзе сярод дзяржаў Садружнасці па колькасці ўзнагарод за 16 гадоў яго правядзення Беларусь займае першае месца. Гэта стала магчыма дзякуючы руплівай працы вялікай колькасці пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры.

Кніжны праект аб'яднаў і сабраў на ўнікальнай выстаўцы сотні дзяржаўных і прыватных выдаўцоў, індывідуальных прадпрымальнікаў. Тут кожны меў магчымасць азнаёміцца з кнігамі, што былі выдадзены ў Беларусі сёлета. Новы фармат кніжнай падзеі закліканы падкрэсліць значэнне кнігі, культуры чытання, ролю кнігавыдаўцоў, аўтараў у незалежнай беларускай дзяржаве.

14-31_kopiya_0.jpg

У нашага выдавецкага дома на выстаўцы быў асобны стэнд.

– Сёння ў нашай бібліятэцы распачата яшчэ адна традыцыя ў кніжнай культуры Беларусі, – адзначыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі. – І мне хацелася б, каб у час дзеяння выстаўкі гэтае месца стала пляцоўкай для сустрэч аўтараў, кнігавыдаўцоў. Давайце сустракацца, каб наша кніга 2020 года была яшчэ лепшая.

– Мы пастаянна прырастаем новымі ідэямі, перамогамі ў галіне кнігавыдання. І тыя кнігі, якія прадстаўляюць нашу краіну за мяжой, – гэта годнае ўвасабленне пасылаў, што з'яўляюцца важнымі для дзяржавы ў рамках падтрымкі кнігі, кнігавыдаўцоў і аўтараў, – падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. – Сярод кніг, што прадстаўлены тут сёння, – зусім невялікі працэнт выданняў падведамасных нам дзяржаўных выдавецтваў, а астатнія – гэта прыватныя кнігавыдаўцы. Я спадзяюся, што тыя вынікі, якія мы маем сёння, будуць развівацца, бо пляцоўка для гэтага створана.

На адкрыцці выстаўкі сімвалічна назвалі найбольш папулярнага на сённяшні дзень аўтара і кнігу. Па выніках аналізу інфармацыі кнігагандлюючых арганізацый Нацыянальнай кніжнай палаты гэта «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.

14-30_kopiya_1.jpg

Арганізатары мерапрыемства і выдавецтвы Беларусі ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» падрыхтавалі сюрпрыз гораду – сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2020 годзе – Бялынічам Магілёўскай вобласці, – сертыфікат на права атрымання друкаванай прадукцыі для Бялыніцкай школы-інтэрната. А ўсе прысутныя таксама атрымалі падарунак – паказ спектакля-мюзікла «Пясняр». Спектакль Нацыянальнага драматычнага тэатра імя М. Горкага прысвечаны народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну, дзякуючы якому беларуская песня і паэзія сталі часткай сусветнай культуры. Акрамя гэтага, яркім акцэнтам мерапрыемства сталі экспанаты музея У. Мулявіна, а таксама кніга пра музыканта, якая карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў на працягу апошніх гадоў як у Беларусі, так і за мяжой.

Автор публикации: Алена Драпко.
Фота Ганны Занкавіч.

Крыніца: Звязда


Навіны

Памiж iмпрэзай i шапiкам

22 Лют 2020

21 лютага мы адсвяткавалі Дзень роднай мовы. Некалi Вальтэр сказаў: “Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова i цэлага жыцця”.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

21 Лют 2020

20 лютага 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Непаўналетнія: захоўваем інтарэсы пры разводзе і падзеле маёмасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 лютага 1945 года. 77 дзён да Перамогі

22 Лют 2020

Налёты савецкай авіяцыі на гарады Германіі. Становішча ў Берліне. Падрыхтоўка да святкавання Дня Чырвонай арміі. Газета “Ленінская праўда” (Дзяржынскі раён) (№ 13).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Пра дзень роднай мовы ў бібліятэцы даведаліся гледачы праграмы “Добрай раніцы, Беларусь!”

21 Лют 2020

У эфіры тэлеканала “Беларусь 1” намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава расказала пра тое, што падрыхтавалі супрацоўнікі “алмаза ведаў” да Міжнароднага дня роднай мовы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

УДК на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчых фондаў

21 Лют 2020

20 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся практыкум “Ужыванне Універсальнай дзесятковай класіфікацыі на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчага фонду публічнай бібліятэкі і яго адлюстравання ў электронным каталогу”, падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пра прафесію бібліятэкара – у эфіры тэлеканала "Беларусь 1"

20 Лют 2020

Фізічныя нагрузкі і праца з лічбамі – такое апісанне не вельмі падобна на будні бібліятэкара. Аднак Ульяна Копцік, бібліятэкар 1-й катэгорыі аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, разбурыла стэрэатыпы пра ўласную прафесію.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111