ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Заняткі ў музеі “Кніга ператварэнняў”
Орша – бастыён кніжнай культуры ўсходняй Беларусі

Старыя старонкi на новы лад

Старыя старонкi на новы лад
Іншыя навіны

“Як прайсці ў бібліятэку?” – з такім пытаннем звярнулася я да барысаўчан і без усялякіх цяжкасцей з дапамогай іх падказак накіравалася на вуліцу Чапаева да паважанага юбіляра. Усе дакладна ведаюць, дзе знаходзіцца гэты сучасны сацыяльна-культурны аб’ект горада на Бярэзіне: акурат у самым сэрцы Барысава.

Ад Wi-Fi да англамоўнага клуба

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Івана Каладзеева толькі адсвяткавала стагоддзе творчага існавання. Яе аформілі святочна, і сюды прыемна зайсці не толькі аматару слова, але і цікаўнаму прахожаму. Бясспрэчна, сто гадоў – сур’ёзны ўзрост для захавальніцы мудрага спадарожніка чалавека – Яе Вялікасці Кнігі. А як вядома, калі з ёй павядзешся, то і розуму набярэшся.

Жыццё тут віруе з раніцы да вечара. Рэалізуецца шмат творчых праектаў, звязаных не толькі з друкаваным словам, але і з рознымі відамі мастацтва. На кожным паверсе пастаянна экспануецца нешта цікавае. Такая крэатыўная задумка кіраўніцтва бібліятэкі адгукнулася відавочным вынікам: наведвальнікаў шмат.

Напрыклад, днямі адкрыта захапляльная выстава майстроў габеленавай вышыўкі мастацкай галерэі “З’ява” і працуе карцінная галерэя знакамітага пейзажыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Валерыя Шкарубы. У арт-прасторах “Праменад” і “АРТ-квартал” выстаўляюцца творчыя работы дзяцей… Дарэчы, калі вы прыйшлі пагартаць кнігі ці часопісы разам з дзіцём, то і гэта не праблема. Яно можа спакойна гуляць побач, бо ў залах ёсць маляванкі, цацкі і цікавыя кніжкі.

Для чытачоў Барысаўскай цэнтральнай бібліятэкі таксама працуе бясплатны Wi-Fi. Паліглоты будуць уражаны вялікай колькасцю выданняў у зале літаратуры на замежных мовах, а аматарам гісторыі спадабаецца мемарыяльна-выставачная зала імя І. Каладзеева і гісторыі вайны 1812 года. Духоўна-асветніцкі цэнтр прапануе чытачам цікавыя выданні рэлігійнай тэматыкі як для дзяцей, так і для дарослых.

Алена Капыток-2.jpg

Дырэктар бібліятэкі Алена Капыток тлумачыць тэматычную разнастайнасць юбіляра так:

– Мы добра ведаем, што кніга як носьбіт ведаў прыцягвае вялікую колькасць людзей, таму шмат у нас і культуралагічных праектаў, і пляцовак для цёплых тэматычных сустрэч. Для юных чытачоў працуе інавацыйны цэнтр. У ім – кнігі ў электронным фармаце, з дапоўненай рэальнасцю, VR-акуляры, 3D-ручкі, інтэрактыўны глобус. Так што цэнтральная бібліятэка – гэта вельмі сучаснае месца ў нашым горадзе.

Гісторыя бібліятэкі пачалася з некалькіх стэлажоў, а цяпер у яе фондзе больш за 200 000 выданняў. Спачатку ўстанова месцілася ў невялікіх драўляных будынках, а пастаянная прапіска з’явілася ў 1970 годзе. З таго часу сховішча ведаў знаходзіцца на Чапаева, 3. Гэта, дарэчы, адна з найбуйнейшых бібліятэк Мінскай вобласці. Яе паслугамі карыстаюцца 22 000 чалавек. Каля 500 наведвальнікаў у дзень – гэта нямала, а ў будучым можа быць яшчэ больш дзякуючы новаму інклюзіўнаму сацыяльнаму праекту. Аб ім варта расказаць.

Галерэя.jpg

У мастацкай галерэі “З’ява” адбываецца экспазіцыя 100 лепшых работ майстроў вышыўкі

Кніга без меж

Алена Капыток з натхненнем кажа пра тое, што ёсць надзея ў хуткім часе ўсталяваць спецыяльны пад’ёмнік для чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей і пажылых людзей:

Эскіз.jpg

Эскіз будучага пад’ёмніка

– На жаль, не ўсе могуць сабе дазволіць наведаць бібліятэку з-за немагчымасці падняцца на паверхі чатырохпавярховага будынка. Многім чытачам з-за ўзросту альбо стану здароўя проста цяжка падымацца. На вырашэнне праблемы безбар’ернага асяроддзя бібліятэцы патрэбны сродкі. Для закупкі і мантажу сучаснага пад’ёмніка патрэбна каля 75 000 рублёў. Аб’явілі дабрачынны збор. Спадзяюся, у 2020 годзе ён з’явіцца ў нас.

Ініцыятыва сапраўды вельмі добрая, бо ў Барысаўскім раёне каля 700 інвалідаў 1-й групы. А на верхніх паверхах бібліятэкі адбываецца якраз самае цікавае: падзейныя мерапрыемствы, у залах прадстаўлена сучаснае мастацтва, там размешчаны чытальныя залы з сучаснымі тэхналогіямі. Нядаўна бібліятэка нават прыняла ўдзел у найбуйнейшым конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend, каб атрымаць магчымасць фінансавання. Стваральнік праектаў для людзей з інваліднасцю, матывацыйны спікер барысаўчанін Аляксандр Макарчук таксама падтрымаў ідэю рэалізацыі праекта. Вядома, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі часта сумуюць у адзіноце. Таму бібліятэка для іх – асаблівае месца для доўгачаканых сустрэч.

– У нашу бібліятэку змогуць прыехаць людзі на інвалідных калясках і самастойна падняцца на ўсе паверхі, каб не толькі скарыстацца нашымі рэсурсамі, але і сустрэцца з сябрамі, пагуляць у настольныя гульні, наведаць мастацкія галерэі, – падкрэслівае дырэктар і дэманструе нам эскіз будучага пад’ёмніка.

Для творчых барысаўчан галерэі бібліятэкі – гэта ўнікальная магчымасць заявіць пра свае таленты і знайсці адзін аднаго для супрацоўніцтва. Таццяна Кірылава, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці бібліятэкі, кажа пра ініцыятыўнасць як удзельнікаў творчых выстаў, так і саміх супрацоўнікаў. Штомесяц тут шырока праходзяць так званыя адаптаваныя экскурсіі для людзей з пэўнымі абмежаваннямі. Вось і нядаўна маладыя інваліды і падапечныя ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна” пазнаёміліся з выставай майстроў вышыўкі і адкрылі для сябе тэхніку роспісу па шкле на выставе ўзорнай мастацкай студыі “Палітра”.

Цікавых мерапрыемстваў на Чапаева, 3 вельмі шмат – усіх не пералічыць. Дзверы да невычэрпных кніжных скарбаў і мастацкіх твораў шырока адчынены. Калі наведаеце бібліятэку імя Каладзеева, пераканаецеся ў гэтым самі.

Аўтар публікацыі: Таццяна Шымук.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам