ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адбылося першае экспрэс-пагружэнне ў кніжную культуру
Мастацтва аб’ядноўвае: выстаўка жывапісу беларускага і ўкраінскага мастакоў

Ствараем сябе праз чытанне

Ствараем сябе праз чытанне
Іншыя навіны

Распачаўся рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”.


Вучні розных школ чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, пра Мінск і Полацк. Афіцыйныя асобы былі асабліва натхнёныя і ўзрушаныя. Менавіта так, у цёплай і ўтульнай атмасферы свята, стартаваў конкурс “Жывая класіка”. Яго заснавальнікамі сталі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Сталічнае тэлебачанне.

Кон курс, што мае на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырыць кругагляд чытачоў, падтрымліваць таленавітую моладзь, будзе доўжыцца да верасня і пройдзе ў некалькі этапаў: ад школьнага да рэспубліканскага.

– Развіццё ў дзяцей цікавасці да слова, найлепшых узораў беларускай літаратуры сёння павінна стаць клопатам дарослых. Таму што чытанне – развіццё асобы, спасціжэнне назапашанага ў кнігах вопыту, канкурэнтаздольнасць у нашым бурлівым інфармацыйным свеце, – заўважыла міністр інфармацыі Лілія Ааніч. – Трэба шукаць новыя формы работы з дзецьмі і бацькамі. Мы бачым, што ў краіне выдаецца многа добра аформленых кніг, яны з’яўляюцца на паліцах кнігарняў. Сёлета, калі мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, надзвычай актуальна гучыць радок з Францыска Скарыны “Найлепшыя скарбы – чалавечыя словы”.

Міністр інфармацыі прыгадала, што калі вучылася ў 9-м класе, сама ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў. Нават мае грамату за найлепшае чытанне верша пра Янку Купалу.

– Думаю, што і для ўдзельнікаў конкурсу “Жывая класіка” гэтае спаборніцтва стане ўражаннем на ўсё жыццё, – сказала Лілія Ананіч.

– Кон курс “Жывая класіка” – сапраўднае свята, якое павінна даць пачатак творчаму ўзлёту нашай моладзі, – лічыць міністр адукацыі Ігар Карпенка. – Адметна, што яго вынікі будуць падведзены ў Полацку падчас Дня беларускага пісьменства і святкавання 500-годдзя нашага кнігадрукавання. Сімвалічна, што Полацк сёлета вызначаны маладзёжнай сталіцай Беларусі. Так, найлепшыя чытальнікі з усёй краіны стануць удзельнікамі вялікага рэспубліканскага свята, а пераможцы конкурсу “Жывая класіка” ў ліку іншых падарункаў атрымаюць пуцёўкі ў Нацыянальны лагер “Зубраня”.

Аўтар публікацыі: Марына Весялуха.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам