ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Маё шчаслівае жыццё” цяпер па-беларуску
Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі

Сустрэча з Адамам Бабарэкам

Сустрэча з Адамам Бабарэкам
Іншыя навіны

17 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”.

Людзей было нямала, у асноўным студэнты, для якіх гэта найбольш цікава або найбольш патрэбна. Мабыць, таму што гледачы/слухачы былі такія маладыя, то і паводзілі сябе звыкла, то бок першы рад крэслаў пакінулі вольным.

Лекцыя працягвалася больш за гадзіну і суправаджалася прэзентацыяй з фотаздымкаў, а таксама зачытваннем урыўкаў з твораў самога А.Б., ліставанняў і ўспамінаў яго сяброў.

Ганна Севярынец ад пачатку папярэдзіла, што яна будзе расказваць пра свайго Бабарэку, таму адначасова гэтая лекцыя была і роздумам пра тое, што такое крытык. Пытанняў на гэта цяпер паўстае многа і пытанні гэтыя былі агучаны. Пасля іх пераліку і адсутнасці якіх-небудзь адказаў лектарка ўпэўнена назвала героя сваёй лекцыі ўзорам крытыка. Узорам, да якога сёння мы павінны звяртацца.

Затым праз умоўна загалоўныя пытанні слухачы азнаёміліся з біяграфіяй А.Б., даведаліся адкуль ён і ў якім асяроддзі стаў тым, кім стаў. Асаблівы акцэнт быў пастаўлены на сяброўстве з Дубоўкам.

Не абышлася лекцыя і без разгляду метадаў Бабарэкі, найчасцей Ганна Севярынец дэманстравала мастацкасць і аналітычнасць яго крытыкі праз пачаткі артыкулаў. Ну і, каб выпадковыя госці не згубіліся ў гэтым усім, быў згаданы і саркастычны бок вялікага крытыка, таксама з зачытаннем вострых і на сённяшні дзень урыўкаў.

Усё гэта чакана было падведзена да велічы асобы, да дзіўнай, але такой знаёмай з’явы, як “жыццятворчасць”. І зноў жа да таго, што нам не патрэбна прыдумваць ровар, калі ён ужо існуе сто гадоў.

Лекцыя скончылася. Было некалькі пытанняў пасля. Не ведаю, як астатнія, але я, напрыклад, застаўся задаволены. Зразумела, былі дробныя супярэчнасці, быў дарэмны пафас, але, мабыць, так і трэба. Задаволіла мяне тое, што да такой крытыкі сапраўды хоць бы з нагоды юбілею (120 год Адаму Бабарэку)  могуць пачаць хоць крыху вяртацца. Да грунтоўнага аналітычнага спасціжэння сусвету праз іншыя спасціжэнні сусвету.

Крыніца: часопіс "Маладосць"


Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам