ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да 85-годдзя з дня нараджэння першага загадчыка навукова-даследчага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Канстанціна Сямёнавіча Санько
Хроніка будаўніцтва. 2002 год

Сусветны дзень пісьменніка 3 сакавіка адзначаць на канале «Беларусь 3»

Іншыя навіны

Сусветны дзень пісьменніка 3 сакавіка на канале «Беларусь 3» адзначаць паказамі праграм, прысвечаных беларускім класікам. А 5 сакавіка ўбачым экранізацыю п'есы «Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы, юбілей якога адзначаецца сёлета.

У рамках праекта «Запіскі на палях», які распавядае пра тых выбітных людзей, якія сваімі рукамі і словамі будавалі айчынную культуру, згадаем пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў. Убачым выпускі «Адам Міцкевіч: чужая нявеста», «Андрэй Макаёнак: апостал беларускай драматургіі», «Якуб Колас: самая прыгожая кветка Палесся», «Ніл Гілевіч: родны і народны». Выпускі праграмы «Камертон» будуць прысвечаны паэту Уладзіміру Мазго, які адзначае дзень нараджэння 5 сакавіка, а таксама заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь Мікалаю Чаргінцу. А выпуск аўтарскай праграмы Уладзіміра Арлова «Люблю і памятаю», дзе аўтар згадвае тых, з кім яго ў свой час звёў лёс, раскажа гледачам пра Уладзіміра Караткевіча.

26-18_kopiya_6.jpg

Нам таксама пакажуць выпуск дадзенага праекта 5 сакавіка, ён будзе прысвечаны драматургу, паэту, сатырыку, народнаму пісьменніку БССР Кандрату Крапіве. У гэты дзень адзначым 125 гадоў з дня нараджэння майстра слова. Для тых, хто любіць глядзець экранізацыі напісанага ў кнігах, на «Беларусь 3» пакажуць кінастужку «Хто смяецца апошнім» вытворчасці «Беларусьфільм». Сатырычную кінакамедыю зняў Уладзімір Корш-Саблін у 1954 годзе. Годам раней рэжысёр прадставіў экранізацыю п'есы пісьменніка «Спяваюць жаваранкі». Ён высока цаніў літаратуру, і з ім, адчуваючы гэтае шчырае стаўленне да мастацкага слова, сябравалі многія пісьменнікі, якія заўсёды ахвотна падключаліся да працэсу стварэння фільмаў. Сам твор Кандрата Крапівы ўбачыў свет яшчэ ў 1939 годзе, але, што і робіць сапраўдную літаратуру класікай, яго сюжэт не страчвае сваёй актуальнасці да сённяшняга дня. Дарэчы, камедыю пасля выхаду паставілі ў Купалаўскім тэатры, а вось кінаверсія з'явілася значна пазней.

26-19_kopiya_7.jpg

Дзеянне адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце ў 50-я гады. Супрацоўнік Туляга расказвае сваім калегам – вядомаму вучонаму Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры – што пешаход на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгалецкага, які некалі служыў у Варонежы. Туляга спалоханы і просіць нікому пра гэта не расказваць. Размову калег чуе пляткар Зёлкін і перадае яе дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. А яшчэ распаўсюджвае чутку пра тое, што новы рукапіс Чарнавуса, які напярэдадні раскрытыкаваў Зёлкіна, атрымаў дрэнныя водгукі. Дырэктар – невук, трапіў на пасаду па сувязях, – вырашае выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, як вядома, смяецца той, хто смяецца апошнім. Ролі герояў у фільме выконваюць акцёры Уладзімір Уладамірскі, Барыс Платонаў, Глеб Глебаў, Лілія Драздова і іншыя. Трэба адзначыць, што Глеб Глебаў нават атрымаў за сваю ролю Тулягі Дзяржаўную прэмію СССР.

Кінастужка «Хто смяецца апошнім» – гэта вострая сатыра на тое, што наяўнасць «карысных сувязяў» і «ўменне падтрымаць патрэбнага чалавека», незалежна ад прафесіі, часам аказваюцца важнейшыя за талент, адукаванасць, прыстойнасць. І гэта тая сітуацыя, якая, на жаль, не змяняецца з часам. Глядзіце, разважайце і перачытвайце нашых класікаў.

Аўтар публікацыі: Алена Драпко.
Крыніца: Звязда

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам