ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Каб над Ай-Петры не смягла Венера – як пры Максіме – адна”
Анлайн-пасяджэнне тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі

Святкуем 130-годдзе Максіма Багдановіча разам

Святкуем 130-годдзе Максіма Багдановіча разам
Іншыя навіны

Набліжаецца юбілей Максіма Багдановіча – 130 гадоў з дня нараджэння. Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прапануюць адзначыць гэтую вялікую дату шэрагам мерапрыемстваў, на любы густ і ўзрост.

2 снежня, 18.00“Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” – дыяфільмавая рэтра-лекцыя (1984) ад загадчыка філіяла Міхала Бараноўскага

3 снежня, 14.00 – квэст “Код Багдановіча” (папярэдні запіс: 355 22 95, 363 07 61)

4 снежня, 12.00 – аўтарская экскурсія па выставе “Пад знакам Страціма”

6 снежня, 17.30“Малюем музей паэта” – мастацкія заняткі для малодшай школьнай аўдыторыі

7 снежня, 18.00 – лекцыя “Малавядомыя факты з жыцця Максіма Багдановіча”

8 снежня, 16.00 – прэзентацыя мультфільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю” (“Беларусьфільм”): сустрэча з аніматарамі (расповед пра стварэнне мультфільма), мінівыстаўка эскізаў і рабочых матэрыялаў

9 снежня
12.00ускладанне кветак да помніка (Оперны тэатр, Плошча Парыжскай камуны), выступленні заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р. Шырмы, беларускіх дзеячаў культуры (В. Шніп, М. Пазнякоў, Н. Гальпяровіч)
18.00прэзентацыя кнігі “Максім Багдановіч” у серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”: выступленні ўкладальнікаў кнігі, супрацоўнікаў выдавецтва “Мастацкая літаратура”, народнага тэатра “Жывое слова” (БДПУ імя М. Танка) і ганаровых гасцей мерапрыемства

10 снежня, 14.00 – квіз “Загадка Багдановіча” (папярэдні запіс: 355 22 95, 363 07 61)

А таксама варта наведаць:

07.12.2021–15.01.2022 – выстаўка “Бібліятэка Максіма” (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, сумесны праект з ЛММБ).

9 снежня, 09.00 – анлайн-прэзентацыя мультфільма "Да зор!"

11 снежня, 19.00урачыстая вечарына і святочны канцэрт да 130-годдзя Максіма Багдановіча (Беларуская дзяржаўная філармонія).
Экспанаванне перасоўнай выстаўкі “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча з экскурсійным суправаджэннем супрацоўнікаў (фае філармоніі).

130-годдзе Максіма Багдановіча адзначаць і на тэлеканале “Беларусь 3”.
9 снежня (чацвер):

  • 16.00 – праект “Запіскі на палях”, які звернецца да старонак творчай біяграфіі Максіма Багдановіча. У праграме прагучаць малавядомыя і цікавыя факты, якія тычацца жыцця выдатнага літаратара.
  • 16.25“Вянок” (12.01.2018) – тэлеканцэрт, у якім прагучыць песенны цыкл на вершы Багдановіча, створаны і аранжыраваны Уладзімірам Мулявіным.
  • 17.25 – праект “Музеі Беларусі”: гледачы змогуць адправіцца ў падарожжа ў Гродна і Ракуцёўшчыну, дзе мясцовыя дамы-музеі захоўваюць памяць пра Максіма Багдановіча і яго сям’ю.
  • 17.50“Я не самотны...” – архіўны дакументальны фільм, зняты творчым аб’яднаннем “Тэлефільм” дзяржаўнага тэлебачання БССР у 1982 годзе.

Міжпраграмныя перапынкі ўпрыгожыць паэта-лірычны цыкл відэаролікаў “Мой Багдановіч”, у якім дзеячы культуры і мастацтва чытаюць свае любімыя творы паэта.

Цікавосткі

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам